Ці будуць назіральнікі з Расіі? Пакуль не пэўна. 21.by

Ці будуць назіральнікі з Расіі? Пакуль не пэўна

15.09.2010 09:37 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЦВК Расеі не выключае, што накіруе сваіх назіральнікаў на выбары прэзідэнта Беларусі, але для прыняцця такога рашэння неабходнае запрашэнне ад беларускага боку, якога Цэнтрвыбаркам пакуль не атрымліваў, паведаміў «РІА Новості» сябра ЦВК РФ Ігар Барысаў.

«Каб прымаць рашэнне, ехаць ці не на беларускія выбары, нам трэба атрымаць запрашэнне. Пакуль яго няма… Калі нам не дасылаюць запрашэнне для ўдзелу ў якасці назіральнікаў, мы не накіроўваем сваю дэлегацыю», — сказаў Барысаў.

Паводле яго словаў, рашэнне аб накіраванні дэлегацыі таксама залежыць ад цяперашняга становішча, ад занятасці сяброў Цэнтрвыбаркама Расеі.

«Мы будзем суадносіць ўсе гэтыя фактары, і ў залежнасці ад іх прымем рашэнне», — патлумачыў сябра ЦВК.

Барысаў дадаў, што сябры ЦВК РФ ездзяць назіраць за выбарамі не толькі ў складзе дэлегацыі Цэнтрвыбаркама, але і ў складзе розных арганізацый, напрыклад БДІЧ АБСЕ.

«Не выключана, што ў такой якасці могуць праводзіць маніторынг выбараў», — сказаў ён.

Падзяліцца навіной: 
Паводле РІА «Новості»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЦВК Расеі не выключае, што накіруе сваіх назіральнікаў на выбары прэзідэнта Беларусі, але для прыняцця такога рашэння неабходнае запрашэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика