Сацыял-дэмакраты Берасцейшчыны пашыхтаваліся за Някляевым. 21.by

Сацыял-дэмакраты Берасцейшчыны пашыхтаваліся за Някляевым

15.09.2010 12:07 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Большасць членаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) маюць намер узяць удзел у перадвыбарнай кампаніі Уладзіміра Някляева, паведаміў старшыня абласной структуры сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі.

«Такое рашэнне прынята членамі нашай арганізацыі паводле вынікаў паўгадавой сумеснай працы з грамадзянскай кампаніяй „Гавары праўду!“, лідэрам якой з’яўляецца Някляеў, — сказаў Маслоўскі. — Акцыі, што былі праведзены ў рэгіёне з ініцыятывы гэтай кампаніі, спрыялі абароне сацыяльна-эканамічных правоў жыхароў вобласці і адпавядаюць праграмным дакументам нашай партыі».

Паводле слоў Маслоўскага, у найбліжэйшых планах брэсцкіх сацыял-дэмакратаў — увайсці ў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне Някляева кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

На пасяджэнні сесіі 14 верасня палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 19 снежня 2010 года.

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць членаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) маюць намер узяць удзел у перадвыбарнай кампаніі Уладзіміра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика