Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прыхаджан Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь з 300-годдзем асвячэння мінскага Архікафедральнага касцёла ў гонар Прасвятой Дзевы Марыі. 21.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прыхаджан Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь з 300-годдзем асвячэння мінскага Архікафедральнага касцёла ў гонар Прасвятой Дзевы Марыі

09.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння гэты выдатны гісторыка-культурны помнік дзякуючы сумесным намаганням дзяржавы і Рымска-каталіцкай царквы адрадзіўся ва ўсёй прыгажосці, уражвае цудоўнымі архітэктурнымі формамі і ўнікальнымі фрэскамі.

У віншаванні падкрэсліваецца, што касцёл стаў сапраўдным культурным цэнтрам, дзе актыўна ажыццяўляецца дабрачынная і асветніцкая дзейнасць, штогод адбываецца шмат цікавых падзей. Яго свяшчэннаслужыцелі і прыхаджане робяць важкі ўнёсак ў абагачэнне духоўных традыцый нашага народа, праводзяць вялікую сацыяльную работу.

"Няхай і надалей Архікафедральны касцёл дапамагае людзям усведамляць сваю сутнасць, выхоўваць пачуцці міласэрнасці і любові, заахвочвае іх самааддана служыць нашай Радзіме", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім прыхаджанам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння гэты выдатны гісторыка-культурны помнік дзякуючы сумесным намаганням дзяржавы і Рымска-каталіцкай царквы адрадзіўся ва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика