У Беларусі захаваны і прымножаны лепшыя традыцыі савецкай школы працоўных рэзерваў. 21.by

У Беларусі захаваны і прымножаны лепшыя традыцыі савецкай школы працоўных рэзерваў

09.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем з дня заснавання сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі навучэнцаў, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання і ветэранаў прафтэхадукацыі.

Як адзначыў Прэзідэнт, Беларусь па праву можа ганарыцца дасягненнямі ў падрыхтоўцы прадстаўнікоў самых масавых і запатрабаваных прафесій, ад якіх у многім залежаць поспехі айчыннай эканомікі. У краіне захаваны і прымножаны лепшыя традыцыі савецкай школы працоўных рэзерваў. Штогод у эканоміку краіны ўліваецца каля пяцідзесяці тысяч маладых рабочых, якія паспяхова працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі. Многія з іх сталі перадавікамі вытворчасці, адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. "Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі не толькі з'яўляецца кузняй рабочых кадраў, але і паспяхова вырашае грамадска значныя задачы маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі. За гэтым стаіць вялікая праца выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання. Дзякую вам за адданасць справе і вялікі ўклад ва ўмацаванне эканамічнай магутнасці роднай краіны", — гаворыцца ў віншаванні.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем з дня заснавання сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі навучэнцаў, выкладчыкаў, майстроў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика