Заява Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб беларуска-расійскіх адносінах. 21.by

Заява Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб беларуска-расійскіх адносінах

09.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь выказвае занепакоенасць у сувязі з некаторымі тэндэнцыямі, якія апошнім часам праяўляюцца ў адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Мы высока цэнім нашы саюзніцкія адносіны, заўсёды лічылі і лічым нашы народы брацкімі. Цеснае гандлёвае, эканамічнае, фінансавае, культурнае, ваеннае супрацоўніцтва, устаноўленае паміж Беларуссю і Расіяй, садзейнічае росту ўзроўню жыцця нашых народаў і забеспячэнню эканамічнай стабільнасці абедзвюх краін. Мы перакананы ў неабходнасці і перспектыўнасці пабудовы Саюзнай дзяржавы.

Разам з тым выклікае непрыманне кампанія па дыскрэдытацыі Кіраўніка беларускай дзяржавы, разгорнутая ў цэнтральных сродках масавай інфармацыі Расіі. Такія дзеянні наносяць шкоду развіццю дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі і нашымі брацкімі народамі.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь заклікаюць дэпутатаў Дзяржаўнай Думы і членаў Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі аб'яднаць намаганні і зрабіць усё магчымае для таго, каб узаемаадносіны паміж нашымі краінамі не выйшлі з канструктыўнага рэчышча. Мы не маем права дапусціць нават самай малой магчымасці страціць усё тое, што было дасягнута ў будаўніцтве нашага агульнага дому намаганнямі абодвух народаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь выказвае занепакоенасць у сувязі з некаторымі тэндэнцыямі, якія апошнім часам праяўляюцца ў адносінах паміж Рэспублікай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика