Сябра Партыі БНФ пазбавілі статуса чальца ўчастковай выбарчай камісіі
17.12.2010 13:40
—
Новости Политики
|
Юрася Шпака-Рыжкава абвінавацілі ў тым, што ён блытаў паўнамоцтвы сябра камісіі і назіральніка. Рашэннем Адміністрацыі Ленінскага раёна №1389 ад 17 снежня 2010 года спынены паўнамоцтвы Юрася Шпака-Рыжкава, ў якасці чальца ўчастковай выбарчай камісіі №4 Ленінскага раёна г. Мінска. Ён з’яўляецца сябрам Партыі БНФ. Рашэнне адміністрацыі грунтуецца на аснове арт. 36 Выбарчага кодэкса РБ, які рэгламентуе парадак змянення складу камісіі. Юрася Шпака-Рыжкава абвінавацілі ў тым, што ён блытаў паўнамоцтвы сябра камісіі і назіральніка. Некалькі разоў Юрась дапамагаў выбаршчыкам, якія не маглі зарыентавацца на выбарчым участку, за што атрымаў некалькі заўваг ад старшыні камісіі. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрася Шпака-Рыжкава абвінавацілі ў тым, што ён блытаў паўнамоцтвы сябра камісіі і назіральніка.
|
|