Беларусь і Казахстан змогуць значна пашырыць свой таваразварот у АЭП
16.03.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў учора на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У нас ёсць шмат напрамкаў, якія мы разам паспяхова рэалізуем з казахстанскім бокам, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У нас больш за 30 сумесных праектаў, якія мы ажыццяўляем у плане індустрыялізацыі ў Казахстане". "Мы гатовы яшчэ шырэй працаваць у Казахстане. Наш вопыт работы ў Рэспубліцы Казахстан сведчыць аб тым, што гэта найлепшая краіна, дзе мы можам рэалізаваць нашы дамоўленасці". Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў мінулым годзе беларуска-казахстанскі таваразварот наблізіўся да мяжы амаль $1 млрд. "Лічу, што ў рамках АЭП мы зможам гэту лічбу значна перасягнуць". Пры гэтым беларускі лідар заўважыў, што "Беларусь на 100 працэнтаў і ў тэрмін выканала свае абавязацельствы, і з нашай краінай праблем не будзе". У сувязі з маючымі адбыцца прэзідэнцкімі выбарамі ў Казахстане Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў гэтай краіне цяпер складаны палітычны перыяд. Ён пажадаў Нурсултану Назарбаеву, каб гэты перыяд прайшоў спакойна. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што Казахстан сваімі тэмпамі развіцця яшчэ здзівіць увесь свет, аб чым сведчаць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за мінулы год і пачатак гэтага года. У пачатку сустрэчы кіраўнік казахстанскага ўрада падкрэсліў, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах — заканамерны вынік праводзімага ў краіне курсу і доказ таго, што людзі вераць канкрэтным справам і поспехам. "А рэальныя справы ў Беларусі больш чым канкрэтныя. Я неаднаразова наведваў Беларусь і скажу, што набраныя тэмпы развіцця, нягледзячы на сусветны крызіс, паказалі правільнасць той палітыкі, якую вы праводзіце разам з Нурсултанам Назарбаевым", — адзначыў Карым Масімаў.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў учора на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У нас ёсць шмат... |
|