Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння
16.03.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі, віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, дэпутата Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння. "Мы ганарымся тым, што менавіта беларуская зямля падаравала свету такога вялікага вучонага і вядомага палітыка, як Вы. Прысвяціўшы ўсяго сябе нястомнаму пошуку ісціны, Вы ўзбагацілі чалавецтва выдатнымі адкрыццямі ў фізіцы і радыёэлектроніцы, выхавалі плеяду дастойных маладых вучоных", — адзначаецца ў віншаванні. "Упэўнены, што Ваш шматгранны талент і ў далейшым будзе служыць умацаванню дружалюбных адносін брацкіх народаў Расіі і Беларусі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі, віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, дэпутата Дзяржаўнай Думы Федэральнага... |
|