Удзельнікам ХІІ Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2011". 21.by

Удзельнікам ХІІ Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2011"

06.10.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія сябры!

Віншую вас з адкрыццём ХІІ Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2011".

Гэтае цудоўнае свята ператварылася ў адну з буйных культурных акцый, што традыцыйна праводзяцца на беларускай зямлі, галоўнай мэтай якой з'яўляецца папулярызацыя лепшых узораў песеннага мастацтва.

За час свайго існавання "Залаты шлягер" набыў вядомасць і заваяваў заслужаны аўтарытэт. Дзякуючы фестывалю мы маем унікальную магчымасць пачуць незабыўныя творы мінулых гадоў у выкананні славутых майстроў сцэны.

Упэўнены, што і сёлета гэты культурны форум парадуе гледачоў яркімі адкрыццямі і цікавымі сустрэчамі з любімымі артыстамі.

Жадаю вам моцнага здароўя, творчага натхнення, маляўнічых уражанняў, шчасця і дабра.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Віншую вас з адкрыццём ХІІ Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2011".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика