Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні кітайскіх журналістаў напярэдадні 20-годдзя дыпадносін з КНР. 21.by

Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні кітайскіх журналістаў напярэдадні 20-годдзя дыпадносін з КНР

18.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь апошнім часам ні з адной краінай не рухаецца наперад у двухбаковых адносінах так хутка, як з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня ў інтэрв'ю вядучым СМІ Кітая, прымеркаваным да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Свае пытанні Прэзідэнту задавалі прадстаўнікі інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа", Цэнтральнага тэлебачання (ССТV), газеты "Жэньмінь жыбаа", Міжнароднага радыё КНР.

У інтэрв'ю быў закрануты шырокі спектр тэм двухбаковых адносін — палітычных, гандлёва-эканамічных, культурных і гуманітарных. Журналістаў цікавіла беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, прагноз адносна сітуацыі ў свеце ў 2012 годзе, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў кантэксце Адзінай эканамічнай прасторы.

"У нас няма закрытых тэм: пачынаючы ад продажу ў вас калійных угнаенняў да стварэння касмічнага спадарожніка для Кітая. Спектр велізарны, па ўсіх напрамках мы ўжо ведаем, як і што рабіць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь апошнім часам ні з адной краінай не рухаецца наперад у двухбаковых адносінах так хутка, як з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика