Вінаватыя ў скажэнні вынікаў галасавання ў фінале "Еўрафэста" будуць звольнены. 21.by

Вінаватыя ў скажэнні вынікаў галасавання ў фінале "Еўрафэста" будуць звольнены

25.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыцягненні да адказнасці шэрагу службовых асоб, якія не прынялі належных мер па забеспячэнні аб'ектыўнага і справядлівага адбору беларускага прадстаўніка на конкурс песні "Еўрабачанне".

Аб'яўлена вымова міністру культуры Паўлу Латушку і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку.

Кіраўнік дзяржавы таксама аб'явіў заўвагу кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміру Макею, намесніку прэм'ер-міністра Беларусі Анатолю Тозіку, першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Радзькову.

Міністру культуры і старшыні Белтэлерадыёкампаніі даручана неадкладна звольніць асоб, вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання ў фінале Нацыянальнага музычнага праекта "Еўрафэст".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыцягненні да адказнасці шэрагу службовых асоб, якія не прынялі належных мер па забеспячэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика