З адзіных пазіцый
19.05.2012
—
Новости Политики
|
Беларусь і Расія заўсёды будуць выступаць з адзіных саюзніцкіх пазіцый. Аб гэтым 18 мая заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў Мінску з дэлегацыяй Санкт-Пецярбурга на чале з губернатарам Георгіем Палтаўчанкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Аляксандр Лукашэнка і Георгій Палтаўчанка ў час гутаркі неаднаразова падкрэслівалі важнасць адзінства народаў Беларусі і Расіі. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у свой час у Расіі адносна Беларусі было пэўнае непаразуменне. "Добра, гэты час, магчыма, ужо сцёрся з памяці, і сёння зусім іншае разуменне працэсаў на постсавецкай прасторы. І нарэшце Расія проста дакладна вызначылася, што трэба спачатку аб'яднацца, сабраць вакол сябе тое, што калісьці было вакол яе, — сказаў Прэзідэнт. — Нам не трэба Расію напружваць. Мы заўсёды з Расіяй былі заадно і будзем. Нам проста ад гэтага нікуды не дзецца, ні Расіі, ні нам". Губернатар Санкт-Пецярбурга ў сваю чаргу падкрэсліў: "Ведаю, што разуменне гэтага ёсць і ў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Думаю, не дарэмна ён першы свой візіт плануе да вас. Гэта таксама, на мой погляд, паказчык таго разумення і імкнення выбудоўваць адпаведную палітыку. Чым больш цесна мы будзем супрацоўнічаць, чым больш будзем адзін аднаму давяраць і выбудоўваць адносіны, тым прасцей нам будзе на сусветнай арэне адстойваць нашы агульныя інтарэсы". "Наша агульная краіна не раз вялікую цану плаціла за будучыню іншых народаў, і цяпер адступаць і даваць магчымасць камусьці за наш кошт, мякка кажучы, добра жыць, не трэба. Час ужо іншы", — дадаў Георгій Палтаўчанка. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова на любую форму супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам. Ён нагадаў, што ў савецкія часы Беларусь, Ленінград і Масква былі звязаны цеснымі вузамі супрацоўніцтва. Што датычыцца сельскагаспадарчай вытворчасці, то пастаўкі з Беларусі поўнасцю забяспечвалі Ленінград і Маскву. "Я лічу, што ў нас вялікі вопыт у гэтым плане, і ад яго адыходзіць нельга, нам трэба яго аднаўляць", — сказаў беларускі лідар. Пры гэтым ён адзначыў, што размова ідзе не толькі аб продажах, але і аб сумеснай вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі сельскай гаспадаркі, машынабудавання, навукаёмістых вытворчасцяў. "Ёсць патрэбнасць сёння Санкт-Пецярбурга ў супрацоўніцтве з Беларуссю па пэўных напрамках, вы павінны нам прама сказаць, у чым зацікаўлены. Мы разглядаем на працягу дня і прымаем рашэнні", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што з боку Беларусі ёсць сапраўды вялікая цікавасць да Санкт-Пецярбурга. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні абмяркоўваў з прэм'ер-міністрам краіны пытанні супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам і даручыў яму ўважліва разгледзець усе існуючыя праблемы, адказаць на пытанні. Прэзідэнт, звяртаючыся да дэлегацыі Санкт-Пецярбурга, звярнуў увагу на тое, што напрамкі супрацоўніцтва даўно вядомыя, гэта не толькі вытворчая сфера, але і гуманітарная. "Вы для нас заўсёды жаданыя госці. Гэта не проста даніна модзе, гэта сапраўды так", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Беларускія таваравытворцы пашыраць сваю прысутнасць на рынку Санкт-Пецярбурга. Георгій Палтаўчанка адзначыў, што супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі з'яўляецца адной з галоўных тэм двухбаковага ўзаемадзеяння. Ён канстатаваў наяўнасць пэўнай дыспрапорцыі ў гандлі ў Санкт-Пецярбургу, звязанай з прэваліраваннем сеткавых структур. У той жа час ён падкрэсліў, што беларускі тавар запатрабаваны ў Санкт-Пецярбургу і вызначаецца вялікай якасцю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Расія заўсёды будуць выступаць з адзіных саюзніцкіх пазіцый. Аб гэтым 18 мая заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў Мінску з...
|
|