Два выдавецкія дамы будуць створаны ў Беларусі на базе рэспубліканскіх газет да канца 2012 года
19.05.2012
—
Новости Политики
|
Два выдавецкія дамы будуць створаны ў Беларусі на базе рэспубліканскіх газет. Пра гэта паведаміў журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. Грамадска-палітычным газетам няпроста пазіцыянаваць сябе на інфармацыйным полі і знайсці свайго чытача, лічыць міністр. "Краіна невялікая, а рэспубліканскіх газет пяць, у той час як у вялікай Расіі ўсяго адна агульнафедэральная газета", — канстатаваў ён. Пры гэтым міністр адзначыў, што тэматыка матэрыялаў, форма іх падачы мала адрозніваюцца ў выданнях. Міністр не скрываў, што няпростая эканамічная сітуацыя стала адпраўным пунктам у рэалізацыі ідэі стварэння медыяхолдынгаў, аднак падкрэсліў: "Справа не ў грошах — справа ў чытачы". Алег Праляскоўскі адзначыў, што прынята рашэнне аб стварэнні двух выдавецкіх дамоў. Рабочая група, якую ён узначаліў, пачала падрыхтоўчую працу. Адзін выдавецкі дом будзе створаны на базе чатырох рэспубліканскіх газет. Цяпер вядзецца аб'яднанне юрыдычных асоб. "На першым этапе самі газеты захаваюцца. Аптымізуецца кіраўніцкі апарат", — патлумачыў міністр. Ён не выключыў, што канчатковым вынікам аб'яднання стане выданне адной грамадска-палітычнай газеты. Гаворачы пра другі выдавецкі дом, Алег Праляскоўскі патлумачыў, што ён будзе сфарміраваны на базе газеты "Звязда" і рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва". Культуралагічная тэматыка стане галоўным напрамкам у газеце і часопісах гэтага выдавецкага дома. Паводле слоў Алега Праляскоўскага, плануецца завяршыць работы па стварэнні выдавецкіх дамоў да канца 2012 года. Міністр перакананы, што якасць перыядычных выданняў і іх фінансавыя магчымасці толькі павялічацца ад стварэння медыя- холдынгаў. "Аб'яднанне газет — гэта звычайнае жыццё друкаваных выданняў. Увесь свет ідзе па шляху стварэння такіх буйных выдавецкіх дамоў. З іх з'яўленнем узнікае магчымасць рэдактарскага манеўра: творчага і фінансавага", — лічыць Алег Праляскоўскі. Перад выдавецкімі дамамі, якія ствараюцца, Мін- інфарм мае намер паставіць яшчэ адну важную задачу — стварэнне ўласных магутных інтэрнэт-рэсурсаў. Згодна з прагнозамі Алега Праляскоўскага, к 2020 году папяровыя версіі газет выйдуць з ужытку, а вось іх інтэрнэт-версіі будуць толькі развівацца. "Што датычыцца рэгіянальных выданняў, то я глыбока перакананы, што больш за адну абласную газету не трэба", — сказаў ён. Разам з тым, Алег Праляскоўскі лічыць, што няма неабходнасці ў аб'яднанні раённых газет. "Калі газета становіцца міжраённай, яна адыходзіць ад надзённых праблем людзей, а раённая газета каштоўная тым, што яна побач з чалавекам", — лічыць ён. Развіццё інтэрнэт-версій таксама з'яўляецца адной з найважнейшых задач раённых выданняў. Асабліва гэта важна ва ўмовах, калі газеты выходзяць два-тры разы на тыдзень. Міністр лічыць, што ў папяровых версіях павінны прысутнічаць буйныя журналісцкія матэрыялы: аналітыка, каментарыі, а вось інтэрнэт-старонкі неабходна аддаваць бягучым навінам, якія адбываюцца кожны дзень. Алег Праляскоўскі таксама адзначыў, што дзяржава падтрымлівала і будзе падтрымліваць сродкі масавай інфармацыі. "Такім чынам дзяржава садзейнічае рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне інфармацыі", — падкрэсліў ён. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два выдавецкія дамы будуць створаны ў Беларусі на базе рэспубліканскіх газет. Пра гэта паведаміў журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. |
|