Адабраныя прэтэндэнты на Прэмію ўрада краіны за дасягненні ў галіне якасці 2012 года
04.10.2012
—
Новости Политики
|
Пяцьдзясят беларускіх прадпрыемстваў з розных галін эканомікі трапілі ў спіс прэдэндэнтаў на званне лаўрэата і будуць змагацца за перамогу ў конкурсе, каб атрымаць Прэмію ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2012 года. Як адзначаюць арганізатары, найбольшая канкурэнцыя сёлета чакаецца па такіх напрамках дзейнасці, як вытворчасць харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння. Сярод удзельнікаў такія вядомыя ў Беларусі і за межамі нашай краіны прадпрыемствы і брэнды, як Беларускі металургічны завод, "Гомсельмаш", "Амкадор", "Марка", "БЕЛІТА", "Элема", "Камунарка", "Спартак", "Санта Брэмар" і інш. Большая частка прэтэндэнтаў удзельнічае ў конкурсе не першы раз — ім трэба будзе пацвердзіць званне лаўрэата, атрыманае раней. І толькі чвэрць прэтэндэнтаў будзе ўдзельнічаць у конкурсе ўпершыню. Распачаты другі этап конкурсу, калі пасля вывучэння экспертамі пададзеных дакументаў праводзіцца наведванне прадпрыемстваў-прэтэндэнтаў, каб на месцы ацаніць стан працы ў галіне якасці. Чакаецца, што пераможцы стануць вядомыя ў канцы года — лаўрэаты атрымаюць дыпломы, сімвалы прэміі і, што найбольш важна, права выкарыстання ў маркіроўцы прадукцыі, дакументацыі і ў рэкламных матэрыялах выявы эмблемы прэміі. Іван СТУЖКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяцьдзясят беларускіх прадпрыемстваў з розных галін эканомікі трапілі ў спіс прэдэндэнтаў на званне лаўрэата і будуць змагацца за перамогу ў конкурсе, каб...
|
|