Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам Міжнароднага з'езда валанцёраў дзяцінства
16.10.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам Міжнароднага з'езда валанцёраў дзяцінства, прысвечанага 25-годдзю Дзіцячага фонду. "Абарона дзяцінства і мацярынства, умацаванне статусу сям'і з'яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. У нашай краіне робіцца ўсё магчымае, каб кожнае дзіця жыло ў атмасферы любові і клопату, атрымала рознабаковае развіццё і рэалізавала свае мары", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Мы высока цэнім высакародную місію фонду па абароне сірот і інвалідаў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аказанні дапамогі шматдзетным і маламаёмным сем'ям. Упэўнены, што стваральная дзейнасць фонду і ў далейшым будзе аб'ядноўваць намаганні ўсіх краін у вырашэнні актуальных сацыяльных праблем", — гаворыцца ў віншаванні. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам Міжнароднага з'езда валанцёраў дзяцінства, прысвечанага 25-годдзю Дзіцячага фонду.
|
|