Алег Праляскоўскі: "Гуманітарнае супрацоўніцтва збліжае краіны СНД і іх народы". 21.by

Алег Праляскоўскі: "Гуманітарнае супрацоўніцтва збліжае краіны СНД і іх народы"

16.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў 15 кастрычніка ў Ашхабадзе міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі на адкрыцці VІІ Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Алег Праляскоўскі, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю на форуме, адзначыў, што Беларусь заўсёды прымае самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах СНД, што тлумачыцца прынцыповай пазіцыяй Прэзідэнта Беларусі.

У адкрыцці форуму прынялі ўдзел Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Нарышкін, кіраўнік папячыцельскага савета мэтавай комплекснай праграмы "Духоўна-маральная культура падрастаючага пакалення Расіі", створанай па блаславенні Патрыярха Аляксія ІІ, Святлана Мядзведзева.

Алег Праляскоўскі звярнуўся да ўдзельнікаў форуму з прывітаннем Прэзідэнта Беларусі.

Беларуская дэлегацыя ў складзе 13 чалавек прымае ўдзел у рабоце ўсіх секцый форуму. У склад дэлегацыі ўваходзяць галоўны рэдактар газеты "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Барыс Святлоў, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава, а таксама прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі Беларусі.

Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД штогод праводзіцца ў адной з дзяржаў Садружнасці і з'яўляецца буйнейшай падзеяй у галіне гуманітарнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў 15 кастрычніка ў Ашхабадзе міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі на адкрыцці VІІ Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика