Чаму дэпутаты парламента самі не пішуць праекты законаў?. 21.by

Чаму дэпутаты парламента самі не пішуць праекты законаў?

10.01.2013 16:44 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму дэпутаты парламента самі не пішуць праекты законаў?

Еўрарадыё
У 2013 годзе правам заканадаўчай ініцыятывы скарыстаюцца толькі Саўмін і кіраўнік краіны.


Фота: bymedia.net
 

За чатыры гады працы папярэднікі сённяшніх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў самі прапанавалі і самі распрацавалі толькі… адзін закон! Гэта закон “Аб абыходжанні з жывёламі”, які прыняты ў лістападзе 2011 года. Калі ж паглядзець на сёлетні план працы новаабраных дэпутатаў, то выглядае, што яны ідуць тым жа шляхам.

У першыя дні 2013 года кіраўнік краіны зацвердзіў план, паводле якога дэпутаты парламента сёлета павінны разгледзець як мінімум 34 законапраекты. Палову законаў рыхтуе Саўмін, палову — прэзідэнт. А як жа самі дэпутаты, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы?

Спартовец Вадзім Дзевятоўскі шчыра прызнаецца: ім бы з тым, што прапануюць іншыя, разабрацца!

Вадзім Дзевятоўскі: “Столькі законапраектаў! Каб іх вывучыць, нават тое, што прапаноўваецца ўрадам і прэзідэнтам, трэба патраціць шмат часу. Каб дэталёва вывучыць, прапрацаваць і абмеркаваць у калектывах — гэта вялізная праца!”

Але абяцае: будзе заканадаўчая ініцыятыва і ад народных абраннікаў.

Вадзім Дзевятоўскі: “Такія ініцыятывы ёсць — і ў мяне, і ў маіх калег. Але зараз казаць пра іх, напэўна, не варта. Бо калі іх давядзеш да завяршэння, тады актуальна будзе і абмеркаваць”.

Яго калега, “малады” дэпутат з Рэчыцы Адам Вашкоў шчыра прызнаецца: не ўцягнуўся ён яшчэ ў працу парламента. Якія тут заканадаўчыя ініцыятывы!

Адам Вашкоў: Яшчэ там мала часу прайшло. Я неяк больш займаўся вытворчасцю, таму сказаць нешта пра ўсе гэтыя нюансы заканадаўчай дзейнасці мне нават складана”.

Праўда, да дэпутата часам прыходзяць выбаршчыкі са сваімі “заканадаўчымі ініцыятывамі”. Наракаюць, да прыкладу, на пэўныя артыкулы Жыллёвага кодэкса. Гэтыя нараканні народны абраннік збірае, потым плануе перадаць у адпаведную камісію. Магчыма, у выніку атрымаецца нейкая дэпутацкая “заканадаўчая ініцыятыва”.

Але ж у новым парламенце засталіся дэпутаты мінулага склікання. Можа, яны ўжо саспелі да таго, каб нешта ініцыяваць?

Кобрынскі народны абраннік Аляксандр Зазуля ўпэўнены: калі дэпутат уносіць папраўкі ў нейкі законапраект, то такім чынам і выяўляецца дэпутацкая заканадаўчая ініцыятыва.

Аляксандр Зазуля: “Па Жыллёвым кодэксе, я баюся схлусіць, але нават за апошні перыяд толькі больш за 4 тысячы паправак прыйшло. Гэта што? Гэта і ёсць выкарыстанне дэпутатам свайго права заканадаўчай ініцыятывы”.

Да ўсяго не можа ж, упэўнены Зазуля, дэпутат разбірацца ва ўсім. А калі не разбіраешся, няма чаго і спяшацца нешта ініцыяваць.

Аляксандр Зазуля: “Гэта нармальна, калі дэпутат прыходзіць у той жа Саўмін ці нейкае міністэрства і яны працуюць над заканадаўчым актам. Бо там ёсць рэсурс, там ёсць людзі і магчымасці атрымаць інфармацыю неабходную”.
 

Для параўнання, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання, узгадвае Станіслаў Шушкевіч, працавалі зусім па-іншаму.

Станіслаў Шушкевіч: "У нас усе законы, за адзінкавымі выключэннямі, распрацоўваліся камісіямі Вярхоўнага Савета. Прыцягваліся да гэтай справы дзяржаўныя інстытуты, прафесіяналы; апарат Вярхоўнага Савета і камісіі рыхтавалі гэтыя ўсе заканадаўчыя акты".

Тады, распавядае, з Саўміна не прыходзіў гатовы законапраект, а толькі выказвалася прапанова — якога закона нам не хапае. А дэпутаты разам з запрошанымі экспертамі распрацоўвалі неабходны заканадаўчы акт.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2013 годзе правам заканадаўчай ініцыятывы скарыстаюцца толькі Саўмін і кіраўнік краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика