Удзельнікам ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. 21.by

Удзельнікам ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

06.02.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія сябры!

Віншую вас з адкрыццём ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

За мінулыя 20 гадоў гэты форум стаў не толькі адной з яркіх падзей у культурным і духоўным жыцці краіны, але і набыў шырокую вядомасць у сусветнай кніжнай супольнасці. Сёлетняя юбілейная выстава-кірмаш падводзіць своеасаблівы вынік Года кнігі, вялікай і карпатлівай работы па папулярызацыі чытання, літаратуры, мастацкага слова.

Мы сардэчна вітаем ганаровага госця форуму — Расію, а таксама ўсіх замежных удзельнікаў, якія прадставяць экспазіцыі са сваіх краін. Упэўнены, што наведвальнікі па заслугах ацэняць вашу выдавецкую прадукцыю.

Зычу арганізатарам і ўдзельнікам выставы плённай работы і поспехаў, а яе гасцям — цікавага і запамінальнага судакранання з цудоўным светам кнігі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Віншую вас з адкрыццём ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. За мінулыя 20 гадоў гэты форум стаў не толькі адной з яркіх падзей у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика