Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
01.03.2013
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі 28 лютага разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы назначыў: БРЫЛЁВА Валерыя Анатольевіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; ДАМАЦЕНКУ Фёдара Аляксандравіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Мінску; ЛІСА Анатоля Васільевіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці; ДАВЫДАВА Уладзіміра Аляксандравіча — суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда; КІЕНКУ Алега Барысавіча — суддзёй і старшынёй гаспадарчага суда Віцебскай вобласці; ШАЎЦОВА Сяргея Міхайлавіча — старшынёй Гомельскага абласнога суда; МОЛЧАНА Андрэя Леанідавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ па сумяшчальніцтве; СЦЕПАНЕНКУ Васіля Аляксеевіча — першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. Прэзідэнт даў згоду на назначэнне: ЛАСІЦКАГА Ігара Генадзьевіча — намеснікам міністра аховы здароўя; КЛЯЦА Андрэя Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста; ЛІСОЎСКАГА Мікалая Віктаравіча — старшынёй Аршанскага райвыканкама; ШУЛЕЙКІ Юрыя Вітольдавіча — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама; ХУДЫКА Андрэя Паўлавіча — старшынёй Гродзенскага гарвыканкама; ЛОЖАЧНІКА Сяргея Васільевіча — старшынёй Шчучынскага райвыканкама; ЯХНАЎЦА Аляксандра Дзмітрыевіча — старшынёй Маладзечанскага райвыканкама; БОНДАРА Юрыя Паўлавіча — рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў"; КАРАЛЯ Андрэя Дзмітрыевіча — рэктарам установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"; ШЫЛЫ Івана Мікалаевіча — рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт"; ЛОБАЧА Мікалая Іванавіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод"; ІВАНОВА Віктара Сяргеевіча — членам Брэсцкага аблвыканкама; СУХАРУКАВА Паўла Якаўлевіча — членам Гродзенскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі 28 лютага разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
|
|