Хрысціянскія прынцыпы — маральная аснова чалавечай цывілізацыі
15.03.2013
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Папу Рымскаму Францыску з выбраннем Прадстаяцелем Рымска-каталіцкай царквы. "Усё сваё жыццё вы прысвяцілі Богу і людзям, няспынна прапаведуючы Евангелле і выхоўваючы ў сэрцах павагу да высокіх духоўных ідэалаў. Цяпер Гасподзь заклікаў вас як вопытнага пастыра і тэолага весці ладдзю Святога Пятра па бушуючым моры сучаснасці", — гаворыцца ў віншаванні. "Місія Пантыфіка — гэта таксама місія нястомнага пілігрыма, які нясе свету святло надзеі, умацоўвае веру і любоў. Упэўнены, што на гэтай адказнай пасадзе вы будзеце і ў далейшым непахісна абвяшчаць непарушныя хрысціянскія прынцыпы, якія складаюць маральную аснову чалавечай цывілізацыі, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Выказваю надзею, што добрыя адносіны, якія склаліся паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Прастолам, умацуюцца ў час Вашага Пантыфікату. Мы будзем рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі, дзе адносіны паміж праваслаўнымі і католікамі напоўнены духам узаемаразумення і супрацоўніцтва". Аляксандр Лукашэнка пажадаў Папу Рымскаму Францыску здароўя, мудрасці і дапамогі Божай у цяжкім першаапостальскім служэнні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Папу Рымскаму Францыску з выбраннем Прадстаяцелем Рымска-каталіцкай царквы.
|
|