Справаздачны сход у ААТ «Буеўшчына». 21.by

Справаздачны сход у ААТ «Буеўшчына»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2055У канцы сакавіка ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Буеўшчына” прайшоў справаздачны сход, на якім падвялі вынікі працы сельгаспрадпрыемства за мінулы год і акрэслілі адпаведныя задачы на 2018-ы.

IMG_2053З асноўным дакладам пра фінансава-гаспадарчую дзейнасць сельгаспрадпрыемства за 2017 год выступіў дырэктар Анатолій Ігнацьевіч Буда. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 8.575 га, з іх ворыўнай зямлі — 5.150 га. Грашовай выручкі атрымана 4.661 тыс. рублёў. Ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства — 35%, ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі — 64%. Кіраўнік гаспадаркі прааналізаваў колькасць затрачаных фінансавых укладанняў па гэтых дзвюх галінах і атрыманыя грошы за рэалізаваную прадукцыю. З інфармацыі вынікае, што сабекошт вытворчасці мясной прадукцыі вельмі высокі. Так, за адну тону рэалізаванага дзяржаве мяса гаспадарка атрымала 1.761 рубель, пры яе сабекошце 3.138 рублёў. Анатолій Ігнацьевіч падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку патрэбны высокія прывагі БРЖ пры мінімізацыі затрат. А вось грошы, укладзеныя ў вытворчасць малака і рапсу, прынеслі прыбытак. За адну тону рэалізаванага малака атрымана 574 рублі, а затрачана на яго вытворчасць 358 рублёў. Амаль тое ж і з рапсам. Дзяржава закупала яго па кошце за адну тону ў 660 рублёў, а затраты на вытворчасць гэтага прадукта раслінаводства склалі 556 рублёў.

За мінулы год атрымана па гаспадарцы 2.608 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 19 цэнтнераў з гектара. Рапсу намалочана 189 тон пры ўраджайнасці 7,7 ц/га. З-за вельмі складаных умоў надвор’я гаспадарка недаатрымала рапсу ў значнай колькасці, а гэта, па словах дырэктара, страчаныя грашовыя сродкі.

Кармавая база гаспадаркі на пачатак зімова-стойлавага перыяду налічвала 1.872 тоны сена, 19.462 тоны сенажу і толькі 263 тоны сіласу. Калі сенажу змаглі нарыхтаваць на 6.000 тон больш паказчыка 2016 года, то сіласу недаатрымана больш, чым 4.000 тон. Зноў жа з-за пераўвільготненасці глебы не ўся кукуруза была ўбрана восенню з палёў. Менавіта цяпер, калі статак буйной рагатай жывёлы яшчэ ўтрымліваецца ў памяшканнях, вельмі востра стаіць пытанне строгай эканоміі ўсіх відаў кармоў. З-за іх недахопу гаспадарка была вымушана закупаць сілас для даільнай залы на Міншчыне. І, калі якасць кармоў са сталічнага рэгіёну аказалася вельмі высокай, што паўплывала на павышэнне надояў малака, то кошт адной тоны сіласу склаў 100 рублёў. Відавочна, што пры сённяшнім складаным фінансавым становішчы адкрытае акцыянернае таварыства не ў стане завозіць іх штодзённа.

Статак буйной рагатай жывёлы складае 4.097 галоў, з іх кароў — 1.410. Валавая вытворчасць малака склала 4.785 тон. У сярэднім на адну карову надоена 3.394 кілаграмы. Прададзена дзяржаве класам “экстра” 71%. За тры месяцы 2018 года малако дадзеным класам не паступае на перапрацоўчыя прадпрыемствы, у выніку чаго гаспадарка штодзённа губляе прыкладна 150 рублёў прыбытку. Анатолій Ігнацьевіч загадаў прааналізаваць дадзеную праблему і зрабіць адпаведныя вынікі. Па яго словах сітуацыя гэта вельмі складаная, але вырашальная.

Востра стаіць праблема з набыццём запасных частак, вузлоў і агрэгатаў для сельгастэхнікі. Яе рамонт ідзе вельмі маруднымі тэмпамі — не хапае грашовых сродкаў. А сяўба, як вядома, ужо не за гарамі. Таму ў “Буеўшчыне” сваімі сіламі вядуць усю магчымую рэканструкцыю глебаапрацоўчых агрэгатаў: плугоў, барон, дыскатараў, культыватараў, каб даць тэхніцы новае жыццё. Іншыя ж вузлы, якія нельга адрамантаваць самім, купляюць на заводах. Пры ўсіх фінансавых недахопах ААТ “Буеўшчына” з’яўляецца адзінай гаспадаркай у раёне, дзе летась набылі новы зернеўборачны камбайн. У 2017 годзе купілі таксама 3 касілкі, прычэп, прэспадборшчык, кормараздатчык, бароны.

Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Віктар Фляр’янавіч Атрашкевіч агучыў лічбы на пасяўную кампанію 2018 года. Так, па гаспадарцы плануецца пасеяць яравых зерневых культур 1.200 га. Рапсавы клін павінен скласці 630 га. Кукурузу трэба загарнуць у глебу на плошчы 300 га. Насенне ўсіх культур маецца ў наяўнасці амаль у поўнай колькасці. На жаль, ёсць праблемы з набыццём мінеральных удабрэнняў.

Далей кіраўнік сельгаспрадпрыемства назваў прозвішчы лепшых аператараў машыннага даення і даглядчыкаў буйной рагатай жывёлы. Гэта Вольга Міндрык, Марына Струй, Вольга Лакотка, Валянціна Недзведзь, Антаніна Маркелава, Рэгіна Казакова.

Шмат у гаспадарцы працуе добрасумленных механізатараў і вадзіцеляў. Словы ўдзячнасці за работу Анатолій Ігнацьевіч адрасаваў Вадзіму Падобу, Мікалаю Сідараву, Ігару Грайчонку, Сяргею Кавалёнку, Аляксандру Алексяёнку, Юрыю Пузырэўскаму, Уладзіміру Седзюкевічу, Сяргею Носка, Сяргею Марозу, Андрэю Поснаму і іншым работнікам.

Пасля афіцыйнай часткі работнікі Іёдскага сельскага дома культуры і ўдзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці ладзілі канцэртную праграму, у якой падарылі гледачам вясёлыя музыку, песні і добры настрой.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2056 IMG_2063 IMG_2066 IMG_2068 IMG_2075 IMG_2091 IMG_2095 IMG_2098 IMG_2099 IMG_2105 IMG_2107

 

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика