Пiсаць не перапiсаць. 21.by

Пiсаць не перапiсаць

15.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новая рэдакцыя правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi яшчэ доўга будзе зведваць пераходны перыяд

Чытачы "Звязды" столькi чулi ад нас пра новыя правiлы, што, вiдаць, ужо самi могуць быць экспертамi. Наўрад цi вам варта нагадваць, што "лiдар" i "камп'ютар" пiшуцца праз "а", а ў слове "ўнiверсiтэт" "у" цяпер скарачаецца пасля галосных. Калi маеце звычку чытаць "Звязду", вам ужо даўно пра гэта вядома. А першага верасня 2010 года, калi новыя правiлы беларускай арфаграфii, прынятыя ў выглядзе закона, увойдуць у сiлу, для вас нiчога не зменiцца. Бо, як заўважыў падчас чарговай сустрэчы з журналiстамi саветнiк Мiнiстра адукацыi па сувязях са СМI i грамадскасцю, загадчык кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання Iнстытута журналiстыкi БДУ, доктар фiлалагiчных навук, прафесар Вiктар Iўчанкаў, газета "Звязда", стаўшы эксперыментальнай пляцоўкай, падрыхтавала грамадства да гэтых зменаў.

Член-карэспандэнт НАН Беларусi, дырэктар Iнстытута мовы i лiтаратуры iмя Я.Коласа i Я.Купалы НАН, доктар фiлалагiчных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец нагадаў, што новая рэдакцыя правiлаў не з'яўляецца кардынальнай рэформай правапiсу i скiраваная на наблiжэнне пiсьмовай мовы да сучаснай моўнай практыкi (у тым лiку i iстотнае папаўненне слоўнiкавага складу запазычаннямi), змяншэнне колькасцi выключэнняў, захаванне нацыянальнай адметнасцi пiсьмовай беларускай мовы i спыненне наяўнага арфаграфiчнага разнабою. На думку навукоўцы, адзiнства правапiсных нормаў павышае канкурэнтаздольнасць мовы i садзейнiчае больш паспяховаму вывучэнню беларускай мовы ў школе. "Сёння сiстэма адукацыi па сутнасцi з'яўляецца найважнейшым дзяржаўным iнстытутам, якi падтрымлiвае беларускамоўную кампетэнцыю нашага грамадства", — падкрэслiвае Аляксандр Лукашанец. Навучэнцам будзе даспадобы, што выключэнняў стала куды менш, а правiлы пераносу максiмальна спрошчаныя.

Найбольш хвалюе тых, хто сёлета адчуе на сабе цяжар абiтурыенцтва, пытанне "цi стануць новыя правiлы пасткамi ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi?". Прадстаўнiкi мiнiстэрства адукацыi нас супакоiлi, што час на прызвычайванне будзе, супакоiм i мы вас. "Нi ў 2010, нi ў наступныя гады пытаннi, звязаныя з кардынальнымi зменамi ў вынiку новых правiлаў арфаграфii, у тэсты ўносiцца не будуць", — запэўнiў Вiктар Iўчанкаў. "Гэта будзе вельмi прынцыпова i катэгарычна адсочвацца. Таму што трэба, каб быў час засвоiць змены ў новай рэдакцыi". Ён дадаў таксама, што ўнесена ўсяго ля двух дзясяткаў арфаграфiчных зменаў.

Што зменiцца для газет у выпадку парушэння новых правiлаў — безумоўна, цiкавiць журналiстаў. Вiктар Iўчанкаў зазначыў, што арфаграфiчныя памылкi ў газетах былi i да ўваходжання ў сiлу новых правiлаў, а маўляў, "нiхто ў турму за гэта нiкога не саджае"...

Аляксандр Лукашанец выказаў занепакоенасць "напаўпартызанскiм i паўпадпольным спосабам" выдання даведнiкаў, дзе аўтары па-свойму iнтэрпрэтуюць новыя правiлы, — не акадэмiчных, без грыфа Мiнiстэрства адукацыi, якiя вiдавочна могуць разыходзiцца з сапраўднымi новаўвядзеннямi. "Трэба, каб такiя выданнi абавязкова праходзiлi рэцэнзаванне або ў Iнстытуце мовы i лiтаратуры, або ў спецыялiстаў Мiнiстэрства адукацыi, якiя маюць непасрэднае дачыненне да падрыхтоўкi новых правiлаў. Толькi ў такiм выпадку мы можам пазбегнуць таго разнабою, на лiквiдацыю якога i былi скiраваныя правiлы", — кажа Аляксандр Лукашанец. У той жа час навукоўцамi вядзецца работа па падрыхтоўцы даведнiкаў па беларускай мове — у поўнай адпаведнасцi з новымi правiламi. У хуткiм часе будуць падрыхтаваныя ў выглядзе асобнага выдання каментары да новай рэдакцыi правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi. Да сярэдзiны наступнага года з'явiцца арфаграфiчны слоўнiк беларускай мовы.

У заплечнiках пяцiкласнiкаў ужо ёсць падручнiк, па беларускай мове, складзены з улiкам новых правiлаў арфаграфii. Як патлумачыла вядучы iнспектар упраўлення агульнай i сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Беларусi Iрына Булаўкiна, гэты падручнiк — не асноўны, ён выконвае ролю дапаможнiка. Ужо рыхтуюцца аналагiчныя выданнi для старэйшых школьнiкаў. У мiнiстэрстве адукацыi плануюць, што на пачатку новага навучальнага года кожны школьнiк (ад малога да вялiкага) будзе трымаць у руках новы падручнiк — з улiкам новых правiлаў. Аднак дадаюць, што мэтазгодна будзе на кожным уроку праводзiць гэткiя арфаграфiчныя "хвiлiны"...
 

Зоя ВАРАНЦОВА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая рэдакцыя правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi яшчэ доўга будзе зведваць пераходны перыяд Чытачы "Звязды" столькi чулi ад нас пра новыя правiлы, што, вiдаць, ужо самi могуць быць экспертамi. Наўрад цi вам варта нагадваць, што "лiдар" i "камп'ютар" пiшуцца праз "а", а ў слове "ўнiверсiтэт" "у" цяпер скарачаецца пасля галосных. Калi маеце звычку чытаць "Звязду", вам ужо даўно пра гэта вядома. А першага верасня 2010 года, калi новыя правiлы беларускай арфаграфii, прынятыя ў выглядзе закона, увойдуць у сiлу, для вас нiчога не зменiцца. Бо, як заўважыў падчас чарговай сустрэчы з журналiстамi саветнiк Мiнiстра адукацыi па сувязях са СМI i грамадскасцю, загадчык кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання Iнстытута журналiстыкi БДУ, доктар фiлалагiчных навук, прафесар Вiктар Iўчанкаў, газета "Звязда", стаўшы эксперыментальнай пляцоўкай, падрыхтавала грамадства да гэтых зменаў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика