Грошай на ЗВЯЗДУ мы i раней не шкадавалi, а цяпер — тым больш. 21.by

Грошай на ЗВЯЗДУ мы i раней не шкадавалi, а цяпер — тым больш

16.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падпiска-2009

...Бiяграфii, якiх шмат: нарадзiлiся i ў школу хадзiлi ў вёсцы (прычым, у адной), потым прыехалi ў горад, уладкавалiся на працу, пажанiлiся, выхоўвалi дзвюх прыгожых дачок, будавалi кааператыўную кватэру, жылi, дапамагалi бацькам i дзецям... Непрыкметна для сябе прычакалi ўнукаў, выйшлi на пенсiю...

I лiчы ўвесь гэты час сужэнцам Калеснiкам з Мiнска спадарожнiчала "Звязда". Не адразу, як прызналiся, "выйшлi на яе", але "выйшаўшы", ужо не здраджвалi: пастаянна выпiсвалi, чыталi, што карыснае — заўсёды выразалi i прыклейвалi ў спецыяльны агульны сшытак. У вынiку цэлы том атрымаўся, сапраўдная энцыклапедыя па агароднiцтве, вядзеннi гаспадаркi, па лячэннi хваробаў...

А яшчэ iнiцыятарка падпiскi — Валянцiна Iванаўна, не сказаць, каб разлiчвала, але ж крыху спадзявалася нешта выйграць — дасылала свае купоны. Аднак, нi з першай спробы, нi з пятай, нi з дзясятай удача не ўсмiхалася. Значыць, не з нашым шчасцем, рашыла яна: нiхто, маўляў, нiчога задарма не даваў, то i чакаць не трэба.

Але фартуна — дама несур'ёзная: сёння аднаму ўсмiхнецца, заўтра — другому... У тым лiку i таму, хто ўжо не чакаў: па вынiках мiнулай падпiсной кампанii Валянцiна Iванаўна такi выйграла — "Вiцязь".

— Чытала i вачам не верыла! — прызналася жанчына, якая з мужам, дачкой i вельмi пацешнай унучкай Ангелiнай прыехала яго забiраць. — Выпадкова ж запоўнiла той купончык... I на табе... Вельмi задаволена! Па-першае, свой "Гарызонт" ужо вельмi стары, а па-другое, мужу, бывае, хочацца адно глядзець, мне — iншае. Не сказаць, што ваюем, але ж цяпер ужо лепей будзе... Так што дзякуй за тэлевiзар. А галоўнае — за газету... Грошай на "Звязду" мы i раней не шкадавалi, а цяпер — тым больш.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Бiяграфii, якiх шмат: нарадзiлiся i ў школу хадзiлi ў вёсцы (прычым, у адной), потым прыехалi ў горад, уладкавалiся на працу, пажанiлiся, выхоўвалi дзвюх прыгожых дачок, будавалi кааператыўную кватэру, жылi, дапамагалi бацькам i дзецям... Непрыкметна для сябе прычакалi ўнукаў, выйшлi на пенсiю...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика