Утаймаванне халестэрыну. 21.by

Утаймаванне халестэрыну

21.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi аднаго толькi змянення ладу жыцця недастаткова для знiжэння ўзроўню агульнага халестэрыну, асаблiва халестэрыну лiпапратэiнаў нiзкай шчыльнасцi (дрэннага), да прымальных значэнняў, урач прызначае лячэнне.

Урач улiчвае мноства складнiкаў — лад жыцця хворага, узрост, агульны стан здароўя i магчымыя пабочныя эфекты прэпарата. Пасля пачатку лячэння неабходна сачыць за ўтрыманнем лiпiдаў у крывi, для чаго прызначаюцца адпаведныя аналiзы крывi. Да лекаў, якiя прымяняюцца для знiжэння ў крывi ўзроўню халестэрыну i трыглiцэрыдаў, адносяцца:

СТАЦIНЫ

Яны парушаюць сiнтэз халестэрыну ў арганiзме, блакуюць утварэнне рэчыва, з якога печань сiнтэзуе халестэрын. Прэпараты знясiльваюць запасы халестэрыну ў пячоначных клетках, што прымушае iх паглынаць халестэрын з крывi, дзе ў вынiку знiжаецца яго канцэнтрацыя. Стацiны могуць нават стымуляваць растварэнне адкладанняў халестэрыну, якiя ўжо ёсць у наяўнасцi, iнакш кажучы, "раскупорыць" артэрыю. Стацiны адносна бяспечныя, эфектыўныя i добра пераносяцца хворымi. Аднак не рэкамендуюцца пры сур'ёзных пашкоджаннях печанi.

ЛЕКI, ЯКIЯ ЗВЯЗВАЮЦЬ ЖОЎЦЕВЫЯ КIСЛОТЫ

Яны знiжаюць узровень халестэрыну ў крывi, звязваюць жоўцевыя кiслоты ў кiшэчнiку, прымушаюць печань сiнтэзаваць дадатковую колькасць жоўцевых кiслот. Паколькi для iх сiнтэзу печань выкарыстоўвае халестэрын, то павышаная выпрацоўка жоўцевых кiслот азначае выкарыстанне для гэтай мэты большай колькасцi халестэрыну. У крывi такiм чынам застаецца халестэрыну менш. Лекi прымаюцца штодзённа, на працягу месяцаў i нават гадоў, каб спрыяльна ўздзейнiчаць на працяканне атэрасклерозу.

НIКАЦIНАВАЯ КIСЛАТА (НIЯЦЫН)

З'яўляецца адным з вiтамiнаў групы В. Калi нiяцын прымаць у дозах, якiя намнога перавышаюць патрэбу ў iм як у вiтамiне, то ён ператвараецца ў лекi. Нiкацiнавая кiслата спрыяльна ўздзейнiчае на ўзровень трыглiцэрыдаў, халестэрыну лiпапратэiнаў высокай i нiзкай шчыльнасцi. Недахопы "нiкацiнкi" ў тым, што яна выклiкае пачырваненне скуры пасля ўвядзення, парушае функцыi печанi, узмацняе праявы падагры i цукровага дыябету.

ФIБРАТЫ

Спрыяльна ўздзейнiчаюць на ўтрыманне ў крывi халестэрыну лiпапратэiнаў высокай i нiзкай шчыльнасцi, трыглiцэрыдаў. Да пабочных з'яў адносяць парушэннi работы страўнiкава-кiшачнага тракта. Звычайна iх не прызначаюць разам са стацiнамi, паколькi камбiнацыя прэпаратаў дзвюх груп можа справакаваць запаленне мышцаў.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi аднаго толькi змянення ладу жыцця недастаткова для знiжэння ўзроўню агульнага халестэрыну, асаблiва халестэрыну лiпапратэiнаў нiзкай шчыльнасцi (дрэннага), да прымальных значэнняў, урач прызначае лячэнне. Урач улiчвае мноства складнiкаў — лад жыцця хворага, узрост, агульны стан здароўя i магчымыя пабочныя эфекты прэпарата. Пасля пачатку лячэння неабходна сачыць за ўтрыманнем лiпiдаў у крывi, для чаго прызначаюцца адпаведныя аналiзы крывi. Да лекаў, якiя прымяняюцца для знiжэння ў крывi ўзроўню халестэрыну i трыглiцэрыдаў, адносяцца:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика