Уласны рукаў — супраць грыпу. 21.by

Уласны рукаў — супраць грыпу

21.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адмiнiстрацыя адной са школ Лонг-Айленда (ЗША) заклiкала сваiх вучняў устрымлiвацца ад рукапацiсканняў, абдымкаў i iншых форм цялеснага кантакту ў мэтах прафiлактыкi распаўсюджвання грыпу А/Н1N1.

Перад пачаткам новага навучальнага года бацькам школьнiкаў было рэкамендавана забяспечыць сваiх дзяцей антысептыкамi для рук, сурвэткамi i лекамi. Такi нестандартны падыход школьнай адмiнiстрацыi да прафiлактыкi грыпу быў ухвалены прадстаўнiкамi сiстэмы аховы здароўя i з разуменнем успрыняты школьнiкамi i iх бацькамi. У той жа час, па меркаваннi экспертаў, падобныя меры наўрад цi могуць быць эфектыўныя, паколькi высокапатагенны вiрус распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам.

А ў Вялiкабрытанii паўдзельнiчаць у кампанii прафiлактыкi пандэмiчнага грыпу вырашылi тры члены ўрада, якiя наведалi пачатковую школу ў Лондане. Высокапастаўленыя чыноўнiкi паведамiлi дзецям i выкладчыкам аб другой хвалi новага грыпу, якая, як чакаецца, пачнецца ў Вялiкабрытанii восенню-зiмой гэтага года. Яны паведамiлi школьнiкам, як трэба паводзiць сябе пры першых сiмптомах захворвання, параiлi дзецям закрываць рот i нос насоўкай падчас кашлю i чхання, а калi насоўкi пад рукой не будзе — выкарыстоўваць для гэтых мэтаў рукаў цi проста прыкрыцца рукамi, а пасля гэтага рукi старанна вымыць. Тэхнiку чхання ў рукаў усе тры члены ўрада прадэманстравалi школьнiкам на ўласным прыкладзе...

Душ — "забойца"   Амерыканскiя навукоўцы папярэджваюць: мыццё ў душы можа быць небяспечным для вашага здароўя! Iм удалося вызначыць, чаму сярод ахайных людзей, якiя часта прымаюць душ i любяць папесцiцца ў ванне, павялiчылася ў апошнiя гады колькасць лёгачных захворванняў...

У ходзе даследавання, праведзенага амерыканскiмi спецыялiстамi, было выяўлена, што прыкладна трэцяя частка ўсiх душаў з'яўляецца прыстанiшчам неверагоднай колькасцi вiрусаў i бактэрый. Мiльёны хваробатворных бактэрый хаваюцца ў брудных насадках, утвараючы там плёнку, i вырываюцца адтуль разам з вадой. Сярод небяспечных мiкраарганiзмаў даследчыкi выявiлi ўзбуджальнiкаў пнеўманii i многiх лёгачных iнфекцый, якiя могуць прыводзiць да цяжкiх захворванняў аж да лятальнага зыходу. Сутнасць у тым, што нагрэтае вiльготнае паветра прымушае чалавека дыхаць у ванным пакоi глыбей, таму хваробатворныя бактэрыi трапляюць у самыя аддаленыя ўчасткi лёгкiх. Калi вы паварочваеце кран i адразу падстаўляеце свой твар пад струмень вады, вы аўтаматычна атрымлiваеце вялiзную порцыю мiкраарганiзмаў, сцвярджаюць аўтары даследавання i папярэджваюць, што душы ў бальнiцах, гатэлях, басейнах i саўнах утрымлiваюць у 100 разоў больш небяспечных бактэрый, чым хатнiя прылады. Сiмптомамi заражэння могуць стаць раптоўная стомленасць, пастаянны сухi кашаль, немагчымасць глыбока ўздыхнуць, слабасць i iстотнае пагаршэнне агульнага самаадчування. Па меркаваннi спецыялiстаў, найбольшая колькасць бактэрый назапашваецца ў пластыкавых душавых насадках, альтэрнатывай якiм могуць стаць металiчныя лейкi.

Падрыхтавала Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмiнiстрацыя адной са школ Лонг-Айленда (ЗША) заклiкала сваiх вучняў устрымлiвацца ад рукапацiсканняў, абдымкаў i iншых форм цялеснага кантакту ў мэтах прафiлактыкi распаўсюджвання грыпу А/Н1N1. Перад пачаткам новага навучальнага года бацькам школьнiкаў было рэкамендавана забяспечыць сваiх дзяцей антысептыкамi для рук, сурвэткамi i лекамi. Такi нестандартны падыход школьнай адмiнiстрацыi да прафiлактыкi грыпу быў ухвалены прадстаўнiкамi сiстэмы аховы здароўя i з разуменнем успрыняты школьнiкамi i iх бацькамi. У той жа час, па меркаваннi экспертаў, падобныя меры наўрад цi могуць быць эфектыўныя, паколькi высокапатагенны вiрус распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика