Беларускiя манеты атрымалi ўзнагароды. 21.by

Беларускiя манеты атрымалi ўзнагароды

10.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На конкурсе "Манетнае сузор'е-2009" памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусi атрымалi шэраг узнагарод, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў галоўным банку краiны.

Так, дыплом пераможцы па вынiках iнтэрнэт-галасавання "Прыз глядацкiх сiмпатый" ганараваны манеце "Свяцiцель Мiкалай Цудатворац" серыi "Праваслаўныя святыя". Дыплом i другое месца ў намiнацыi "Манета года" ў конкурсе, вынiкi якога былi абвешчаныя ў Санкт-Пецярбургу, удастоена манета "Легенда пра зязюлю" серыi "Беларускiя народныя легенды". А ў намiнацыi "Сярэбраная манета года" дыплом i трэцяе месца заваявала манета "Наваселле" серыi "Сямейныя традыцыi славян". Мiж iншым, гэты конкурс, у лiку галоўных задач якога — падтрыманне традыцый высокага медальерскага мастацтва i адраджэнне цiкавасцi да нумiзматыкi, штогод прыцягвае ўсё большую колькасць удзельнiкаў. У "Манетным сузор'i-2009" былi заяўленыя 176 манет з 21 краiны (у 2007 годзе, напрыклад, у конкурсе ўдзельнiчалi 47 манет, летась — 80).

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На конкурсе "Манетнае сузор'е-2009" памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусi атрымалi шэраг узнагарод, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў галоўным банку краiны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика