Бег працягласцю ў 16 гадоў. 21.by

Бег працягласцю ў 16 гадоў

10.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Воiнскi абавязак для беларускага дэзерцiра абярнуўся доўгiмi i бессэнсоўнымi блуканнямi па лясах i хутарах.

— На пачатку 90-х радавы Трэнькаў збег з адной з расфармiраваных вайсковых часцей Полацкага гарнiзона, — паведамiў Вiцебскi мiжгарнiзонны ваенны пракурор Уладзiмiр АЛІЗАРЧЫК. — На працягу пяцi гадоў, ухiляючыся ад службы, ён хаваўся ў лясах паблiзу горада Шчучына. У 1998 годзе работнiкi мiлiцыi затрымалi яго ў доме ў роднай мацi.

Малады чалавек заявiў, што ён па сваiм псiхiчным стане не можа служыць у армii. А з часцей збег, бо не мог вытрымаць здзекаў ад саслужыўцаў. Падчас следства яго паказаннi не пацвердзiлiся. Дэзерцiра прыгаварылi да трох гадоў пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай выканання прысуду на 2 гады. Дазнаўшыся, што Вiцебская ваенная пракуратура апратэставала прыгавор суда i дамагаецца перагляду справы, хлопец, спужаўшыся павышэння адказнасцi, зноў збег. Паводле слоў Уладзiмiра Алiзарчыка, гульня ў кошкi-мышкi доўжылася яшчэ 10 гадоў. Затрымалi яго толькi сёлета напрыканцы жнiўня ў вёсцы Мыта Лiдскага раёна. Мiжгарнiзонны ваенны суд перагледзеў справу 35-гадовага дэзерцiра i адпусцiў яго, бо тэрмiн даўнасцi прыцягнення яго да крымiнальнай адказнасцi скончыўся.

— Я лiчу, што Трэнькаў сам сябе пакараў тым, што лепшыя гады свайго жыцця пражыў у страху, — адзначыў Вiцебскi ваенны пракурор. — Бегаць 16 гадоў па лесе, начаваць у зямлянках, замест таго, каб, як усе, выканаць свой, не такi ўжо i доўгi, грамадзянскi абавязак... Цi каштавала гэта таго?..

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Воiнскi абавязак для беларускага дэзерцiра абярнуўся доўгiмi i бессэнсоўнымi блуканнямi па лясах i хутарах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика