Асуджаны мiнчанiн, якi закапаў свайго крэдытора на тэрыторыi былога дзiцячага садка. 21.by

Асуджаны мiнчанiн, якi закапаў свайго крэдытора на тэрыторыi былога дзiцячага садка

10.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта "Звяздзе" паведамiў старшы памочнiк пракурора горада Мiнска Сяргей БАЛЫШАЎ.

— Усё пачалося з таго, што ў 2001 годзе злачынца 1966 года нараджэння пазычыў у сваёй ахвяры 1725 долараў. Пры гэтым дагавор займу мужчыны засведчылi ў натарыуса. Так атрымалася, што даўжнiк не змог у вызначаны тэрмiн вярнуць усю суму. Ён вяртаў доўг па частках. Крэдытор жа настойлiва тэлефанаваў яму дадому i патрабаваў вярнуць усе грошы. 15 мая 2003 года крэдытор прыйшоў на працу да свайго даўжнiка. Апошнi ахоўваў памяшканне былога дзiцячага садка на вулiцы Аэрадромнай. Там памiж iмi разгарэлася сварка, якая перарасла ў бойку. Вартаўнiк нанёс свайму госцю чатыры ўдары па галаве кухоннай сякерай. Пасля гэтага закапаў труп на тэрыторыi былога дзiцячага садка, а сляды крывi замазаў.

Паводле слоў Сяргея Балышава, на злачынцу ўдалося выйсцi толькi летась. Ён цалкам прызнаў сваю вiну, паказаў месца, дзе закапаў труп. Судовая калегiя прыгаварыла яго да 6 гадоў i 6 месяцаў пазбаўлення волi. Падчас вынясення прысуду прыняты да ўвагi той факт, што забойца раскаяўся ў здзейсненым i дапамог у раскрыццi злачынства.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта "Звяздзе" паведамiў старшы памочнiк пракурора горада Мiнска Сяргей БАЛЫШАЎ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика