Сяргей Сушко, намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi: Павышэнне тарыфаў неабходна звязаць з даходамi насельнiцтва. 21.by

Сяргей Сушко, намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi: Павышэнне тарыфаў неабходна звязаць з даходамi насельнiцтва

10.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi пачаўся чарговы ацяпляльны сезон. "Батарэйны" сезон сёлета пачаўся значна раней, чым летась, калi абагрэў у кватэрах уключылi толькi напрыканцы кастрычнiка.

Цяпер камунальнiкi нават не сталi чакаць вызначаных па нарматыве пяцi дзён, калi сярэднясутачная тэмпература на дварэ стабiльна складае менш чым 8 градусаў. Аднак Мiнжылкамгас усё ж узгаднiў мясцовым уладам падключэнне ацяплення — спачатку на аб'ектах сацыяльнай сферы (для якiх нарматыў складае 10 градусаў), а пасля i ў жылфондзе. Як заўважыў намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, такое рашэнне звязана з тым, што ўжо ў найблiжэйшы час чакаецца рэзкае пахаладанне, у асобных рэгiёнах — нават начныя замаразкi.

Дарэчы, ранняе падключэнне ацяплення запатрабавала дадатковых затрат — каля 35 мiльярдаў рублёў. Аднак, лiчыць Сяргей Сушко, такiя выдаткi апраўданыя, паколькi заўсёды неабходна забяспечваць належны камфорт жыхароў. Ацяпляльны сезон павiнен прайсцi без збояў — прынамсi, для гэтага зроблена ўсё неабходнае. Цяпер пашпарты гатоўнасцi маюць практычна ўсе цеплакрынiцы сiстэмы Мiнжылкамгаса. Праўда, крыху адстаюць iншыя ведамствы, якiя маюць на сваiм балансе адпаведнае абсталяванне. Аднак яшчэ ёсць пэўны час, каб выправiць недахопы. Дарэчы, ацэнка падрыхтоўкi да ацяпляльнага сезона будзе дадзена на чарговым пасяджэннi Урада.

Створаны належны запас палiва на асенне-зiмовы перыяд: мазуту — больш чым 36 тысяч тон i дроў — каля 1,2 мiльёна "кубоў". Даволi паспяхова адбываецца замяшчэнне iмпартуемых энергарэсурсаў мясцовымi вiдамi палiва. На iх долю ў сiстэме прадпрыемстваў Мiнжылкамгаса цяпер прыпадае 27,1 працэнта агульнага палiўна-энергетычнага балансу. Як перакананы Сяргей Сушко, па вынiках года гэты паказчык павiнен скласцi не менш чым 31 %.

Гэта дазваляе пэўным чынам змяншаць выдаткi на аказанне жыхарам комплексу жыллёва-камунальных паслуг неабходнага аб'ёму i якасцi. Паколькi надалей прагназуецца магчымае змяншэнне дзяржпадтрымкi сiстэмы ЖКГ, то адпаведнае пытанне становiцца асаблiва актуальным. Цяпер насельнiцтва ў сярэднiм вяртае толькi 29,8 працэнта сабекошту "кватэрных" паслуг (28,1 % падчас ацяпляльнага сезона i 31,4 — у летнi перыяд). Па водазабеспячэннi гэты ўзровень дасягнуў 40 %, каналiзацыi — 32, вывазе i абясшкоджваннi цвёрдых бытавых адходаў — амаль 42, карыстаннi лiфтам — 29,6, цеплазабеспячэннi — 25,5.

Як нагадаў Сяргей Сушко, у пачатку 2000-х гадоў адпаведны паказчык складаў 50 працэнтаў i зменшыўся з-за адчувальнага росту расцэнак на энерганосьбiты. Аднак, на думку спецыялiста, павышэнне тарыфаў неабходна звязаць з даходамi насельнiцтва. Iнакш магчыма значнае павелiчэнне неплацяжоў за кватэру. Нават цяпер пратэрмiнаваная запазычанасць жыхароў па аплаце за кватэру складае 36 мiльярдаў рублёў.

Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi выступiла з прапановай аб павелiчэннi тарыфаў. Калi будзе прынятае адпаведнае рашэнне (гэта можа адбыцца нават у найблiжэйшы час), то плацяжы ўзрастуць нязначна — запэўнiў Сяргей Сушко. Таксама вельмi ўзважанай мяркуе быць тарыфная палiтыка i налета. "У любым выпадку заўсёды трэба адстойваць iнтарэсы простых людзей — нашых клiентаў", — адзначыў намеснiк мiнiстра.

Зрэшты, нават калi i не будзе прынятае рашэнне аб павышэннi тарыфаў, ужо за кастрычнiк мы будзем разлiчвацца за кватэру па-iншаму. Маецца на ўвазе, што ў плацёжках з'явяцца разлiкi за ацяпленне. Як паведамiў Сяргей Сушко, у сярэднiм разлiкi за аднапакаёвую кватэру агульнай плошчай 32 кв. метры, дзе пражываюць два чалавекi, падчас ацяпляльнага сезона складуць 108 тысяч рублёў. За двухпакаёўку (48 кв. метраў, тры жыхары) неабходна будзе выкласцi 162 тыс., а за трохпакаёўку (69 кв. м, 3 чалавекi) — 226 тыс. руб. Гэта на 38—82 тыс. рублёў больш, чым плацiлi ўлетку, калi не разлiчвалiся за ацяпленне.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi пачаўся чарговы ацяпляльны сезон. "Батарэйны" сезон сёлета пачаўся значна раней, чым летась, калi абагрэў у кватэрах уключылi толькi напрыканцы кастрычнiка. Цяпер камунальнiкi нават не сталi чакаць вызначаных па нарматыве пяцi дзён, калi сярэднясутачная тэмпература на дварэ стабiльна складае менш чым 8 градусаў. Аднак Мiнжылкамгас усё ж узгаднiў мясцовым уладам падключэнне ацяплення — спачатку на аб'ектах сацыяльнай сферы (для якiх нарматыў складае 10 градусаў), а пасля i ў жылфондзе. Як заўважыў намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, такое рашэнне звязана з тым, што ўжо ў найблiжэйшы час чакаецца рэзкае пахаладанне, у асобных рэгiёнах — нават начныя замаразкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика