Залатавалютныя рэзервы ў вераснi павялiчылiся. 21.by

Залатавалютныя рэзервы ў вераснi павялiчылiся

10.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi павялiчылiся за дзевяць месяцаў гэтага года на 546,2 мiльёна долараў ЗША да 4208,4 мiльёна долараў, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч. У вераснi мiжнародныя рэзервовыя актывы краiны ў нацыянальным вызначэннi выраслi больш як на 7 працэнтаў, цi на 278,5 мiльёна долараў. На пачатак кастрычнiка найбольшую ўдзельную вагу ў структуры мiжнародных рэзервовых актываў займалi рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 2516,7 мiльёна долараў ЗША, а таксама каштоўныя металы i камянi — 1025,8 мiльёна. Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi, разлiчаныя па методыцы МВФ, павялiчылiся за дзевяць месяцаў на 816,4 мiльёна долараў (на 26,7 працэнта) да 3877,5 мiльёна долараў. За верасень яны ўзраслi на 11,7 працэнта, цi на 407,1 мiльёна долараў.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi павялiчылiся за дзевяць месяцаў гэтага года на 546,2 мiльёна долараў ЗША да 4208,4 мiльёна долараў, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч. У вераснi мiжнародныя рэзервовыя актывы краiны ў нацыянальным вызначэннi выраслi больш як на 7 працэнтаў, цi на 278,5 мiльёна долараў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика