Каб назваць беларускую мову роднай, трэба памылiцца? Кароткiя роздумы да перапiсу-2009. 21.by

Каб назваць беларускую мову роднай, трэба памылiцца? Кароткiя роздумы да перапiсу-2009

14.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў нашай краiне пачынаецца перапiс насельнiцтва. Гэта надзвычай адказная справа, якая вымагае праявы грамадзянскай адказнасцi. Хаця б таму, што на гэта пускаецца шмат дзяржаўных, а значыцца — нашых з вамi грошай. Перапiсчыкi ўжо пачалi сваю працу колькi дзён таму: хадзiлi па хатах i пазначалi, калi хто будзе дома. Я нават перанёс на дзень камандзiроўку, каб выканаць свой грамадзянскi абавязак — i распавесцi статыстыкам, цi ёсць у мяне дома камп'ютар.

У перапiсе мяне напружыла пытанне пра родную мову. Дакладней, яго фармулёўка, якая ўжо пэўны час горача абмяркоўваецца ў грамадстве, на сайтах i форумах.

Як можна атаясамлiваць родную мову i мову, першай засвоеную ў дзяцiнстве? У Беларусi, якая найбольш за iншыя рэспублiкi была зрусiфiкаваная за савецкiм часам, такая фармулёўка ўвядзе ў зман. Бо многiя людзi, якiя нарадзiлiся ў часы камунiстаў, засвоiлi найперш рускую мову. I толькi калi Беларусь стала незалежнай на пачатку 90-х, усвядомiлi, што без сваёй мовы не можа быць сваёй краiны. Прыйшлi да беларушчыны ў сталым узросце. Гэта першае.

Мадэлюем iншую сiтуацыю. У раннiм дзяцiнстве бацькi, як сапраўдныя савецкiя людзi, размаўлялi з вамi па-руску. Але вы выраслi добрым беларусам — вывучылi i асэнсавалi гiсторыю, культуру, мову нашай зямлi. Лiчыце яе роднай. Дык што — хлусiць перакладчыкам i згадваць "мову, засвоеную ў раннiм дзяцiнстве"? Вядома, не! Найлепш — не зважаць на недарэчную фармулёўку. Падумайце хвiлiнку, што асабiста вы разумееце пад паняццем "родная мова" — i адказвайце менавiта так.

Родная мова — у маiм разуменнi — гэта, найперш, мова, якую я сам, без падказак i фармулёвак, лiчу роднай. Мова, на якой размаўлялi мой прадзед i мая прабабуля. Гэта мова, на якой я пiшу вершы. Мова, на якой я найлепш разумею песнi. Мова, на якой прызнаюся ў каханнi. Мова, якую лiчу самай прыгожай на зямлi.

У розныя часы на нашай зямлi гучалі руская, польская, французская, шведская, нямецкая мовы... Так сталася гiстарычна, што беларусы ўмела прыстасоўваюцца да часовых умоў, каб выжываць i заставацца. I калi цяпер наўкол вы чуеце нейкую iншую мову, апроч беларускай, не засмучайцеся — гэта часова. Не верыце? Усе таксама не верылi, што Саюз развалiцца. Калi смажаны певень дзеўбане, калi мы зразумеем, што без нацыянальных адметнасцяў Беларусь проста знiкне з палiтычнай карты свету — тады будзе трэба i мова, i ўсё астатняе.

Трэцi момант. Вы гаворыце i думаеце па-руску. Што пазначаць у гэтым выпадку? Спачатку давайце паставiм усё на свае месцы. Вы цвёрда перакананыя, што гаворыце так, бо руская мова вам родная, бо вы "iсцiнна рускi чалавек", бо ад беларускай мовы вы адракаецеся свядома? Тады, безумоўна, пiшыце рускую. Аднак затрымайцеся на хвiлiначку. Калi вы шчыра перакананыя, што гаворыце чыста па-руску, утварыце родны склон ад слова "кочерга" альбо множны лiк ад слова "дно".

Дарэчы, падчас мiнулага перапiсу 85,6 % беларусаў назвалi беларускую мову роднай, з iх 41,3 % пазначылi, што размаўляюць на ёй у хаце.

Вось тут i робiцца зразумелым, чаму фармулёўка "мова, засвоеная першай у раннiм дзяцiнстве" — памылковая, падманлiвая. Хаця б таму, што колькасць людзей, якiя лiчаць беларускую мову роднай, вiдавочна будзе большая, чым тых, хто засвоiў яе першай у раннiм дзяцiнстве. Я асабiста ведаю шмат людзей, якiя пачалi размаўляць па-беларуску, лiчыць мову роднай ужо ў сталым веку. I з лiчбаў мiнулага перапiсу вынiкае: не засвоiлi, але роднай лiчым.

Таму — не забiвайце галаву фармулёўкамi i ўдакладненнямi. Слухайце сваё сэрца i голас сваiх продкаў.

Глеб ЛАБАДЗЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў нашай краiне пачынаецца перапiс насельнiцтва. Гэта надзвычай адказная справа, якая вымагае праявы грамадзянскай адказнасцi. Хаця б таму, што на гэта пускаецца шмат дзяржаўных, а значыцца — нашых з вамi грошай. Перапiсчыкi ўжо пачалi сваю працу колькi дзён таму: хадзiлi па хатах i пазначалi, калi хто будзе дома. Я нават перанёс на дзень камандзiроўку, каб выканаць свой грамадзянскi абавязак — i распавесцi статыстыкам, цi ёсць у мяне дома камп'ютар. У перапiсе мяне напружыла пытанне пра родную мову. Дакладней, яго фармулёўка, якая ўжо пэўны час горача абмяркоўваецца ў грамадстве, на сайтах i форумах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика