Мінінфармацыі не зарэгістравала недзяржаўную газету «Мар’інагорскую». 21.by

Мінінфармацыі не зарэгістравала недзяржаўную газету «Мар’інагорскую»

06.11.2009 15:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства інфармацыі вярнула заснавальніку недзяржаўнай грамадска-палітычнай рэгіянальнай газеты «Мар’інагорская» дакументы, накіраваныя для дзяржаўнай рэгістрацыі выдання.

У афіцыйным адказе ад 2 лістапада міністэрства, апелюючы да арт. 12 (падпункт 1.5 п. 1) закона «Аб сродках масавай інфармацыі», спаслалася на адсутнасць юрыдычнага адрасу ў рэдакцыі выдання.

Па словах Вольгі Кульчанкі — заснавальніцы і дырэктаркі прыватнага выдавецкага прадпрыемства «Тэлеграф-Інфа» (юрыдычнай асобы, якая выступае рэдакцыяй газеты), — гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Як раней паведамлялася, сапраўды ў кастрычніку ў рэдакцыі «Мар’інагорскай» нечакана ўзніклі праблемы з офісным памяшканнем. 14 кастрычніка арэндадаўца — мясцовы прыватны прадпрымальнік — паведаміў, што Пухавіцкі райвыканкам прымусіў яго скасаваць дамову з прычыны «неплацежаздольнасці» арандатараў. Паведамленне пра гэта арэндадаўца даслаў рэдакцыі, райвыканкаму і Міністэрству інфармацыі.

Але, паводле спн. Кульчанкі, скасаванне не мела законнай падставы і супярэчыла ўмовам дамовы арэнды. Таму пытанне было вырашана ў той жа дзень, і газета захавала за сабой юрыдычны адрас, таксама тэрмінова паведаміўшы пра гэта ў Мінінфармацыі.

30 кастрычніка кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі асабіста тэлефанаваў Вользе Кульчанка і яе арэндадаўцу і перапытваў, ці ёсць у рэдакцыі юрыдычны адрас. Абодва пацвердзілі, што дамова на арэнду памяшкання з рэдакцыяй «Мар’інагорскай» газеты засталася ў сіле.

Заснавальніца будзе дамагацца паўторнага разгляду дакументаў міністэрствам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства інфармацыі вярнула заснавальніку недзяржаўнай грамадска-палітычнай рэгіянальнай газеты «Мар’інагорская» дакументы, накіраваныя для дзяржаўнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика