Мінск наведае чыноўнік Рады Еўропы. 21.by

Мінск наведае чыноўнік Рады Еўропы

27.11.2009 13:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 лістапада — 1 снежня Мінск наведае кіраўнік генеральнага дырэктарата па дэмакратыі і палітычных пытаннях Рады Еўропы Жан‑Луі Ларэн,

паведамляе прэс‑служба Рады Еўропы. Ён правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасці.

Раніцай 1 снежня Ларэн абмяркуе са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Радай Еўропы, які сёлета адзначае «60‑годдзе на варце і на карысць правоў чалавека і дэмакратыі, у пошуках агульных адказаў на сацыяльныя, культурныя і прававыя праблемы, з якімі сутыкаюцца краіны — члены структуры», паведамляе прэс‑служба.

Сустрэча з прэсай запланавана на вечар 1 снежня.

Беларусь не з’яўляецца членам Рады Еўропы. Цяпер адкрыта пытанне аб вяртанні краіне статусу спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы.

У ліпені 2009 года ў Мінску быў адкрыты інфармацыйны пункт Рады Еўропы, каб знаёміць беларусаў з дзейнасцю структуры. Былі арганізаваныя дзве грамадскія кампаніі: па барацьбе з дамашнім насіллем і супраць пакарання смерцю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 лістапада — 1 снежня Мінск наведае кіраўнік генеральнага дырэктарата па дэмакратыі і палітычных пытаннях Рады Еўропы Жан‑Луі Ларэн,паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика