АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

24.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мiнску ў 2010 годзе плануецца арганiзаваць падвоз дзяцей з новых мiкрараёнаў у дзiцячыя садкi. Па словах намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiла Цiцянкова, у горадзе ў цэлым няма праблем з месцамi ў дзiцячых садках. Вострая сiтуацыя складваецца толькi ў новых мiкрараёнах, дзе адчуваецца дэфiцыт месцаў у дзiцячых дашкольных установах. Таму цяпер прапрацоўваецца пытанне арганiзацыi падвозу дзяцей, напрыклад, з Каменнай Горкi або Брылевiч у дзiцячыя садкi ў iншых раёнах, дзе ёсць месцы. "Мы будзем выдзяляць транспарт i вырашаць гэту праблему", — сказаў учора намеснiк старшынi гарвыканкама.

На 138-м кiламетры аўтадарогi мяжа РФ — Гомель — Кобрын пры ажыццяўленнi абгону вадзiцель "Ровера" выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з "ВАЗ-21063". У вынiку ДТЗ загiнула чатырохгадовая дачка кiроўцы "Жыгулёў", яшчэ дзве пасажыркi шпiталiзаваныя.

З пачатку года ў дарожна-транспартных здарэннях у Беларусi загiнулi 1247 чалавек, у тым лiку 47 дзяцей, траўмавана прыкладна 7 тыс.

Супрацоўнiкi службы бяспекi руху напамiнаюць: асаблiва небяспечныя ўмовы кiравання наступаюць тады, калi тэмпература вагаецца ў раёне нулявой адзнакi — значна павышаецца верагоднасць узнiкнення галалёду, да якога многiя кiроўцы не гатовыя.

У Гродне лiквiдаваны мiнi-завод па вытворчасцi падробленай гарэлкi. Бiзнэс 35-гадовага гродзенца заключаўся ў разбаўленнi спiрту вадой i разлiве ў бутэлькi. Парушальнiка ўзялi пры рэалiзацыi 50 бутэлек падробленай гарэлкi "Халодны яр" i "Пшанiчная". У яго кватэры выяўлена 90 л вадкасцi з утрыманнем спiрту, 13,5 тыс. этыкетак, металiчныя накрыўкi для бутэлек i самаробнае прыстасаванне для iх закаркоўвання. Канфiскавана 281 адзiнка гатовай прадукцыi. Як выявiлася, прадпрымальны гродзенец раней прыцягваўся да адказнасцi за падобную дзейнасць. Яму пагражае штраф да 5 тыс. базавых велiчыняў.

Вадзiцель у Мiнскай вобласцi насмерць збiў iнвалiда i знiк. Гэта здарылася ў Любанскiм раёне. Мясцовы жыхар за рулём аўтамабiля ГАЗ не справiўся з кiраваннем i наехаў на правую ўзбочыну, дзе наехаў на двух пешаходаў. У вынiку iнвалiд 2-й групы, 1960 г.н., памёр на месцы, а жанчына 1848 г.н. шпiталiзаваная з цяжкiмi траўмамi. З месца ДТЗ вадзiцель знiк, але быў затрыманы.

У Санкт-Пецярбургу плануецца ўвесцi невялiкi падатак на знаходжанне турыстаў, сродкi ад якога будуць паступаць на ахову гiстарычнага цэнтра i ўзнаўленне помнiкаў. Размова iдзе пра суму ў 2 еўра з чалавека. Па меркаваннi мэра горада В. Мацвiенкi, для С.-Пецярбурга, якi прымае да 5 млн турыстаў у год, сума ў 10 млн еўра даволi iстотная.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Чэмпiён свету па фiнтэсе судзiцца з вытворцамi шматкоў за зламаны зуб. Шасцiразовы ўладальнiк тытулу Mr. Wоrld Fitnеss Франка Карлота падаў у суд на сетку крамаў здаровага харчавання. Ён сцвярджае, што ў адным з пакункаў шматкоў з высокiм утрыманнем клятчаткi яму трапiлiся шматкi, што злiплiся ў цвёрды камяк. Чэмпiён паспрабаваў iх з'есцi i зламаў зуб. Зараз Карлота абвiнавачвае кампанiю ў тым, што яго не папярэдзiлi аб небяспецы зацвярдзення шматкоў. Ён патрабуе кампенсаваць яму кошт лячэння. Сума iску не ўдакладняецца.

У Дэтройце (ЗША) мужчына, з грудзей якога тырчаў 12-сантыметровы нож, прыйшоў у закусачную i замовiў каву. Ён патлумачыў, што чакае тут "хуткую дапамогу". Як выявiлася, непадалёк ад установы на яго напаў рабаўнiк i запатрабаваў аддаць грошы i каштоўныя рэчы, а потым ударыў нажом. Зброя ўвайшла ў цела па самую рукаятку. Пацярпелы пазванiў у службу выратавання i патлумачыў, што будзе чакаць у закусачнай, бо на вулiцы холадна. Выратавальнiкi былi вельмi ўражаныя спакоем мужчыны. Вiдавочцы ў рэстаране таксама былi здзiўленыя адсутнасцю эмоцый з яго боку — як быццам ён зусiм не адчуваў болю. Мужчыну шпiталiзавалi, рабаўнiка шукаюць.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпiён свету па фiнтэсе судзiцца з вытворцамi шматкоў за зламаны зуб. Шасцiразовы ўладальнiк тытулу Mr. Wоrld Fitnеss Франка Карлота падаў у суд на сетку крамаў здаровага харчавання. Ён сцвярджае, што ў адным з пакункаў шматкоў з высокiм утрыманнем клятчаткi яму трапiлiся шматкi, што злiплiся ў цвёрды камяк. Чэмпiён паспрабаваў iх з'есцi i зламаў зуб. Зараз Карлота абвiнавачвае кампанiю ў тым, што яго не папярэдзiлi аб небяспецы зацвярдзення шматкоў. Ён патрабуе кампенсаваць яму кошт лячэння. Сума iску не ўдакладняецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика