АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

29.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урачам — маладым спецыялiстам, якiя прыбылi летась на першае месца працы, выдзелена для пражывання 243 iндывiдуальныя дамы. У Мiнскай вобласцi маладым урачам прадастаўлена 97 дамоў, Гомельскай — 40, Вiцебскай — 36, Гродзенскай — 27, Магiлёўскай — 25, Брэсцкай — 16 i ў Мiнску — 2 дамы.

Праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце смерцi сям'i са Стоўбцаў. Целы мужчыны i жанчыны без бачных знешнiх пашкоджанняў былi выяўленыя ў кватэры. Папярэдняй прычынай смерцi лiчаць атручэнне чадам. Вядзецца праверка.

Грамадзянiн Украiны загiнуў у ДТЗ у Горацкiм раёне. Трактарыст, выязджаючы на галоўную дарогу, не саступiў БМВ. У вынiку сутыкнення адзiн з пасажыраў легкавога аўтамабiля атрымаў траўмы i быў шпiталiзаваны, а другi, грамадзянiн Украiны, загiнуў на месцы. Як лiчаць у ДАІ, хутчэй за ўсё, трактарыст не заўважыў БМВ з-за замерзлых вокнаў. Таму спецыялiсты раяць выкарыстоўваць спецыяльную вадкасць для ачышчэння шкла ад наледзi.

Беларускiя памежнiкi ўвайшлi ў становiшча двух парушальнiкаў беларуска-лiтоўскай мяжы. Прыкметы парушэння мяжы былi выяўленыя з верталёта памежнiкамi Смаргонскага атрада. У хуткiм часе ў раёне населенага пункта Цiшканы затрымалi двух жыхароў Лiтвы, родных братоў. Яны парушылi мяжу, каб трапiць на пахаванне бацькi. Як парушальнiкаў iх пакаралi, аднак увайшлi ў становiшча затрыманых i выпiсалi iм аднадзённыя вiзы, якiя даюць права на законнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. У экстранных выпадках, раяць спецыялiсты, неабходна ў пункце пропуску прад'явiць мiжнародную тэлеграму, i на гэтай падставе будзе выдадзеная вiза.

Украiнец, якi засеў у фортцы ўласнай кватэры, замерз насмерць. Пры спробе патрапiць дадому праз фортку 28-гадовы жыхар Вiннiцкай вобласцi засеў i замерз. Яго ў непрытомным стане знайшла мацi i выклiкала "хуткую дапамогу". Аднак дастаўленага ў рэанiмацыйнае аддзяленне мясцовай бальнiцы з агульным абмарожаннем маладога чалавека медыкам выратаваць не ўдалося.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Незвычайная акцыя пад лозунгам "Спорт — у масы!" прайшла ўчора каля сцен мэрыi Кiева. Абураныя станам тратуараў i дарог у горадзе кiяўляне залiлi iмправiзаваны каток перад уваходам у будынак гарадской адмiнiстрацыi з тым, каб чыноўнiкi таксама маглi пакатацца на каньках побач з працай. Вадой была таксама залiтая тэрыторыя каля аўтамабiльнага заезду ў двор гарсавета. Такiм спосабам арганiзатары акцыi вырашылi аддзячыць сталiчнага гораданачальнiка i яго каманду за наладжаны кiяўлянам суцэльны каток у гарадскiх дварах, на тратуарах i дарогах. У сталiчнай мэрыi прызналi той факт, што з наступленнем маразоў i снегападаў камунальныя службы не спраўляюцца са сваiмi прамымi абавязкамi. Кiраўнiцтва гарадмiнiстрацыi паабяцала зрабiць пераразлiк па плацяжах за ўтрыманне прыдамавой тэрыторыi ў студзенi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайная акцыя пад лозунгам "Спорт — у масы!" прайшла ўчора каля сцен мэрыi Кiева. Абураныя станам тратуараў i дарог у горадзе кiяўляне залiлi iмправiзаваны каток перад уваходам у будынак гарадской адмiнiстрацыi з тым, каб чыноўнiкi таксама маглi пакатацца на каньках побач з працай. Вадой была таксама залiтая тэрыторыя каля аўтамабiльнага заезду ў двор гарсавета. Такiм спосабам арганiзатары акцыi вырашылi аддзячыць сталiчнага гораданачальнiка i яго каманду за наладжаны кiяўлянам суцэльны каток у гарадскiх дварах, на тратуарах i дарогах. У сталiчнай мэрыi прызналi той факт, што з наступленнем маразоў i снегападаў камунальныя службы не спраўляюцца са сваiмi прамымi абавязкамi. Кiраўнiцтва гарадмiнiстрацыi паабяцала зрабiць пераразлiк па плацяжах за ўтрыманне прыдамавой тэрыторыi ў студзенi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика