Механiзм пастаноўкi на чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў зменiцца ў Беларусi з 19 лютага. 21.by

Механiзм пастаноўкi на чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў зменiцца ў Беларусi з 19 лютага

20.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 19 лютага.)

Таксама ўводзiцца новая норма, якая прадугледжвае нераспаўсюджванне месячнага тэрмiну засялення на жылыя памяшканнi, прызначаныя для адсялення грамадзян з падлягаючых зносу жылых дамоў. Унясенне гэтага дапаўнення выклiкана працягласцю працэдур перадачы ва ўласнасць грамадзян жылых памяшканняў узамен прыналежных iм на праве ўласнасцi i падлягаючых зносу.

Указам № 543 прадугледжаны i катэгорыi грамадзян, якiя маюць права на прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання без чаргi. Устаноўлена, што гэтым правам не змогуць скарыстацца iнвалiды І i II груп, а таксама ветэраны.

Разам з тым прыемным зменам змогуць парадавацца тыя, хто карыстаецца сацыяльным жыллём. Тэрмiн карыстання сацыяльным жыллём працаздольнымi паўналетнiмi членамi сям'i наймальнiка ў выпадку выезду наймальнiка на пастаяннае пражыванне ў iншае жылое памяшканне або яго смерцi павялiчваецца да 10 гадоў (цяпер 3 гады). Прадугледжана захаванне права карыстання жылым памяшканнем сацыяльнага карыстання для працаздольных членаў сям'i памерлага наймальнiка, калi пры атрыманнi такога жылля наймальнiк зрабiў адчужэнне мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або iншым дзяржаўным арганiзацыям, якiя прадаставiлi яму жылое памяшканне, прыналежнае яму на праве ўласнасцi, не толькi на бязвыплатнай, але i на платнай аснове.

Прыняты i шэраг iншых змяненняў i дапаўненняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 19 лютага.) Таксама ўводзiцца новая норма, якая прадугледжвае нераспаўсюджванне месячнага тэрмiну засялення на жылыя памяшканнi, прызначаныя для адсялення грамадзян з падлягаючых зносу жылых дамоў. Унясенне гэтага дапаўнення выклiкана працягласцю працэдур перадачы ва ўласнасць грамадзян жылых памяшканняў узамен прыналежных iм на праве ўласнасцi i падлягаючых зносу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика