Віктар Казько і Андрэй Федарэнка — лаўрэаты «Глінянага Вялеса» і «Залатой літары»
01.03.2010 10:16
—
Новости Общества
|
Напрыканцы зімы вызначыліся лаўрэаты адразу дзвюх штогадовых літаратурных прэмій. «Гліняны Вялес» атрымаў празаік Віктар Казько за раман «Бунт незапатрабаванага праху», выдадзены ў серыі кнігарня «Нашай Нівы». Па словах ініцыятара ўручэння прэміі паэта Алеся Аркуша, «сёлета вырашальным пры вызначэнні лаўрэата сталі крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы аўтарытэтных беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, перадусім Міхася Тычыны». Прэтэндэнтамі таксама былі «Цэнтр Еўропы» Уладзіміра Някляева, «Нічые» Андрэя Федарэнкі і «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча і «Акно для матылькоў» Міхася Скоблы. А «Залатую літару» за 2009 год, якую ўручае пісьменнік і выдавец Адам Глобус, атрымае Андрэй Федарэнка за кнігу «Нічые». Глобус праводзіў адмысловую апытанку на сваім інтэрнэт‑дзённіку, якая і засведчыла перамогу Федарэнкі. Сярод намінантаў таксама былі Сяргей Календа «Помнік атручаным людзям», Уласік Смаркач Сірошка Пістончык «йопыты», Артурас Шыланскас «Зборнік хайку». * * * Спіс усіх лаўрэатаў «Глінянага Вялеса» 1993. Ігар Бабкоў — кніга «Solus Rex» (паэзія); Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы зімы вызначыліся лаўрэаты адразу дзвюх незалежных прэмій.
|
|