Міністр замежных спраў Мартынаў знаходзіцца з візітам ў Венгрыі. 21.by

Міністр замежных спраў Мартынаў знаходзіцца з візітам ў Венгрыі

01.03.2010 10:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 1—2 сакавіка знаходзіцца з афіцыйным візітам ў Будапешце.

Як паведаміла прэс‑служба МЗС, падчас візіту адбудуцца перамовы беларускай дэлегацыі з міністрам замежных спраў Венгрыі Петэрам Балажам. Запланаваны сустрэчы ва ўрадзе і Дзяржаўным сходзе Венгерскай Рэспублікі.

2 сакавіка Мартынаў возьме ўдзел у сумеснай міністэрскай сустрэчы ў фармаце «Вышаградская група» + «Усходняе партнёрства» + краіны Балтыі + «тройка» старшыняў Еўрасаюза. Удзельнікі сустрэчы, якая праводзіцца па ініцыятыве Венгрыі як дзеючага старшыні Вышаградскай групы, плануюць абмеркаваць пытанні рэалізацыі і далейшага развіцця праграмы «Усходняе партнёрства».

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Венгрыяй былі ўсталяваны 12 лютага 1992 года. З 2000 года на рэгулярнай аснове праводзяцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. У 2009—2010 гадах актывізаваны міжпарламенцкі дыялог: у нацыянальных парламентах створаны групы двухбаковага сяброўства, адбыўся абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый.

У 2009 годзе аб’ём гандлю паміж Беларуссю і Венгрыяй склаў 206,5 млн. долараў ЗША і паменшыўся на 40,3%, беларускі экспарт склаў 76,2 млн. долараў і скараціўся на 55,7%, венгерскі імпарт склаў 116,9 млн. долараў і паменшыўся на 27,8%.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 1—2 сакавіка знаходзіцца з афіцыйным візітам ў Будапешце. Як паведаміла прэс‑служба МЗС, падчас візіту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика