На свята ўначы да 23 марозу. 21.by

На свята ўначы да 23 марозу

06.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтыя выхадныя на тэрыторыi Беларусi ўсталюецца сапраўды зiмовы характар надвор'я, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Дзмiтрый Рабаў.

Сёння месцамi пройдзе невялiкi снег. Тэмпература ўначы мiнус 6—11, пры праясненнях да 16 марозу, удзень мiнус 2—7 градусаў, па паўднёвым захадзе — каля нуля. Невялiкi снег чакаецца i ў нядзелю, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы мiнус 3—13, пры праясненнях да 18 марозу, удзень — 2—9 градусаў нiжэй за нуль. На жаночае свята ападкаў ужо не будзе, але стане яшчэ халадней, на дарогах захаваецца галалёдзiца. Тэмпература ўначы мiнус 9—16, у паўночных раёнах да мiнус 20, пры праясненнях да 23 марозу; удзень — мiнус 2—9 градусаў. І ў аўторак захаваецца халоднае надвор'е, калi маразы ўначы будуць дасягаць мiнус 10—16, пры праясненнях да 20—23, удзень — 0—мiнус 6 градусаў. Удзень месцамi кароткачасовы снег. Толькi пачынаючы з серады наступнага тыдня чакаецца кардынальная змена надвор'я, калi да нас пачне паступаць больш цёплае паветра з боку Атлантыкi. Маразы ўначы аслабеюць, а тэмпература ўдзень будзе дасягаць ужо ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя выхадныя на тэрыторыi Беларусi ўсталюецца сапраўды зiмовы характар надвор'я, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Дзмiтрый Рабаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика