У музеі вайны адкрылася Адзінота
24.03.2010
—
Новости Общества
|
Выстава "Адзінота" беларускага мастака Сяргея Шылы адкрылася ў музеі Вялікай Айчыннай вайны 22 сакавіка — у дзень, калі 67 гадоў таму была спаленая вёска Хатынь. Але на гэтай выставе вы не знойдзеце карцін у іх традыцыйным разуменні — мастак выказаў свае пачуцці праз палотны-інсталяцыі з прадметамі-сведкамі вайны — іржавым штыком, абгарэлым абразом, калючым дротам, гільзай ад снарада ў выглядзе набата і іншымі рэчамі часоў вайны. — Тэма вайны мяне хвалюе ўсё жыццё, я не ведаю чаму. Ва ўсіх у сям'і нехта ваяваў — у мяне бацька са спаленай вёскі, дзядзька — Герой Савецкага Саюза. Усіх вайна закранула, усіх гэта хвалюе, але кожнага па-рознаму. Мяне — вельмі хвалюе, і чым далей — тым мацней, — сказаў Сяргей Шыла. На адкрыцці выставы прысутнічаў архітэктар Леанід Левін, адзін са стваральнікаў мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Ён пахваліў Сяргея, назваўшы яго разуменне бяды Беларусі нетрафарэтным, што якраз і патрэбна для таго, каб моладзь разумела трагедыю вайны. Павел Бераснеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава "Адзінота" беларускага мастака Сяргея Шылы адкрылася ў музеі Вялікай Айчыннай вайны 22 сакавіка — у дзень, калі 67 гадоў таму была спаленая вёска Хатынь. Але на гэтай выставе вы не знойдзеце карцін у іх традыцыйным разуменні — мастак выказаў свае пачуцці праз палотны-інсталяцыі з прадметамі-сведкамі вайны — іржавым штыком, абгарэлым абразом, калючым дротам, гільзай ад снарада ў выглядзе набата і іншымі рэчамі часоў вайны.
|
|