Гродзенскі інвалід-вазочнік выйграў суд у ДАІ. 21.by

Гродзенскі інвалід-вазочнік выйграў суд у ДАІ

24.03.2010 13:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоСуддзя задаволіла пазоў Сяргея Фешчанкі і абавязала абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі выплаціць інваліду І групы матэрыяльную і маральную кампенсацыю.

Сума спагнання ў некалькі разоў меншая за тую, што запрошваў ісцец, — 1 млн. 300 тысяч беларускіх рублёў.

—Не ў грашах справа, — пракаментаваў “ГС” Сяргей Фешчанка. — Галоўнае, што суд прызнаў тое, што гэта было не маё дзівацтва — пакараць адказных за адсутнасць пандуса ў будынку сацыяльнага прызначэння.

Пытанне з пандусам і поручнямі каля будынка ДАІ ўсё ж застаецца адкрытым: суд не ў кампетэнцыі абавязаць упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі зрабіць неабходнае абсталяванне для перамяшчэння фізічна абмежаваных асоб.

Нагадаем, што інвалід І групы Сяргей Фешчанка патрабаваў спагнаць з абласнога ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі 7 мільёнаў рублёў. Такой сумай ён ацаніў памер матэрыяльнай і маральнай шкоды з-за траўмы каленнага сустава, якую інвалід атрымаў на прыступках будынка ДАІ.

У жніўні мінулага года, выходзячы з установы ДАІ, Сяргей Фешчанка ўпаў са свайго вазка на прыступкі.

Каб падняцца, яму спатрэбілася медычная дапамога. Пасля гэтага інвалід дзесяць дзён насіў гіпс і не мог з’яўляцца на працу — у павільён аднаго з гродзенскіх рынкаў, дзе гандлюе будаўнічымі матэрыяламі.

Прадстаўнікі ДАІ адсутнасць пандусаў абгрунтоўваць немагчымасцю траціць дзяржаўныя сродкі на тое, што не прадугледжана бюджэтам. Апошні рамонт ганка праводзіўся яшчэ да зацвярджэння праграмы “Безбар’ернае асяроддзе”, у 2006 годзе, і тады не было выдаткавана грошай на пандус. Да таго ж неабходнае абсталяванне для перасоўвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі вымагала б рэканструяваць двайныя дзверы і турнікет, паставіць ліфт. Фізічна аслабленым асобам абласное ўпраўленне ДАІ прапануе скарыстацца альтэрнатыўнымі відамі паслуг: выклікаць супрацоўніка дадому ці перагаварыць з ім па спецыяльным тэлефоне, што знаходзіцца перад службовым будынкам.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суддзя задаволіла пазоў Сяргея Фешчанкі і абавязала абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі выплаціць інваліду І групы матэрыяльную і маральную кампенсацыю. Сума спагнання ў некалькі разоў меншая за тую, што запрошваў ісцец, — 1 млн. 300 тысяч беларускіх рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика