Брудная выдумка на сайце Беларускі партызан зневажае ўсіх жыхароў Беларусі. 21.by

Брудная выдумка на сайце Беларускі партызан зневажае ўсіх жыхароў Беларусі

31.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брудная выдумка на сайце "Беларускі партызан" зневажае ўсіх жыхароў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА заявіў старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Новікаў.

"Змест сайта зневажае яго назву. Няхай яны (уладальнікі сайта. — Заўвага БЕЛТА) назавуць гэты сайт антыпартызанскім, калі ўжо хочуць ліць гразь. Гэта па-першае, а па-другое, для Беларусі, якая найбольш пацярпела ад вайны, дзе партызанскі рух прызнаны ва ўсім свеце, брудная выдумка, якая змяшчаецца на гэтым сайце, абразлівая. Яна зневажальная для любога чалавека, які пражывае ў Беларусі", — сказаў ён.

Паводле слоў Анатоля Новікава, павінен быць нейкі кантроль. "Гэта не значыць, што я хачу і лью на ўсё гразь, і гэта — свабода. Павінен быць і парадак, павінны быць нейкія абмежавальныя меры", — лічыць субяседнік.

Раней у СМІ было апублікавана пісьмо за подпісам старшыні савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці Аляксандра Слабады. У пісьме гаворыцца аб тым, што ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў Мінскай вобласці глыбока абураны кашчунскім выкарыстаннем у назве недзяржаўнага электроннага СМІ свяшчэнных слоў "беларускі партызан". Гэта зневажае ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны тым, што правакацыйныя матэрыялы, якія размяшчаюцца ў Інтэрнэце пад гэтым загалоўкам, маюць ярка выяўлены прадузяты, адкрыты антыбеларускі характар.

Каментуючы змест гэтага пісьма, Анатоль Новікаў падкрэсліў, што Аляксандр Іванавіч (Слабада. — Заўвага БЕЛТА) мае поўнае права даваць ацэнку гэтаму сайту і тым, хто за ім стаіць. "Таму што ён прайшоў ад Магілёва да Масквы на фронце, быў цяжка паранены, а потым партызаніў у Беларусі. Яму, як нікому іншаму, вядома, што такое і фронт, і партызанскі рух", — адзначыў субяседнік.

Што датычыцца далейшых крокаў ужо не толькі абласной арганізацыі ветэранаў, але і ўсяго аб'яднання, Анатоль Новікаў сказаў: "Думаю, што мы яшчэ раз паглядзім, якая будзе рэакцыя, і прымем адпаведную заяву".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брудная выдумка на сайце "Беларускі партызан" зневажае ўсіх жыхароў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА заявіў старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Новікаў. "Змест сайта зневажае яго назву. Няхай яны (уладальнікі сайта. — Заўвага БЕЛТА) назавуць гэты сайт антыпартызанскім, калі ўжо хочуць ліць гразь. Гэта па-першае, а па-другое, для Беларусі, якая найбольш пацярпела ад вайны, дзе партызанскі рух прызнаны ва ўсім свеце, брудная выдумка, якая змяшчаецца на гэтым сайце, абразлівая. Яна зневажальная для любога чалавека, які пражывае ў Беларусі", — сказаў ён.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика