Фарміруем праграму ТБ разам!. 21.by

Фарміруем праграму ТБ разам!

16.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Акцыя Звязды

Днямі рэдакцыя атрымала ліст ад нашага чытача Дзяніса Барэйкі з вёскі Юркаўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пенсіянер распавёў, што яго "Віцязь" на "польскай" антэне прымае ўсяго пяць каналаў. Яшчэ 30 каналаў дадала спадарожнікавая "талерка" з дзвюма галоўкамі. Спадар Барэйка не знайшоў праграмы на некаторыя з іх на старонках любімай газеты і быў вымушаны падпісацца яшчэ на штотыднёвік. Паводле слоў нашага чытача, каб "Звязда" змясціла праграму хаця б "РТР-Планета" і "1. Сусветная сетка", то нейкую частку пенсіі ён мог бы зэканоміць.

Адразу заўважым, што падобныя прапановы і пытанні паступалі ў рэдакцыю і з іншых куткоў Беларусі. "Звязда" пайшла насустрач многім сваім чытачам: сёння мы — адзіная рэспубліканская штодзённая газета, якая друкуе праграму 30 тэлеканалаў. Натуральна, абсалютна ўсіх чытачоў мы задаволіць не можам: тэлеканалы, якія могуць прымаць падпісчыкі з заходняга рэгіёну, не заўсёды даступныя жыхарам Віцебшчыны. І наадварот. Аднак разам мы можам паспрабаваць знайсці пэўную "залатую сярэдзіну" — сфарміраваць праграму аптымальнага набору тэлеканалаў. Таму мы запрашаем нашых чытачоў прыняць актыўны ўдзел у гэтай справе. Дасылайце нам назвы тых каналаў, праграму якіх вы хацелі б бачыць на старонках "Звязды". "Расклад" каналаў, якія набяруць большасць чытацкіх галасоў, абавязкова з'явіцца ў газеце. Чакаем вашых ліставанняў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі рэдакцыя атрымала ліст ад нашага чытача Дзяніса Барэйкі з вёскі Юркаўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пенсіянер распавёў, што яго "Віцязь" на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика