Форум альтэрнатыўнага відэа Кінаварка-2 запрашае вар'ятаў. 21.by

Форум альтэрнатыўнага відэа Кінаварка-2 запрашае вар'ятаў

16.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе мы глядзім кіно, і ўсе маем сваё меркаванне наконт убачанага — добра гэта было ці дрэнна, справіліся акцёры або правалілі задачу, і што трэба было зрабіць рэжысёру, каб па-сапраўднаму "зачапіць"... І толькі адзінкі выразна ўяўляюць, як яны самі зрабілі б на месцы рэжысёра.

Уласна, паспрабаваць сябе ў яго ролі можа кожны ахвотны, таленавіты і настойлівы — гэткую ідэю тэлекампанія "Карамболь" абвясціла яшчэ летась, зладзіўшы першы форум альтэрнатыўнага малабюджэтнага відэа "КінаВарка". Аўтарам лепшых сцэнарыяў арганізатары давалі магчымасць зняць уласны фільм з дапамогай спецыялістаў кінавытворчасці і абсталявання для здымак і мантажу. Тады арганізатары атрымалі 107 сцэнарыяў і 30  гатовых кінастужак , з якіх у выніку 10 сталі пераможцамі ў розных намінацыях і атрымалі адмысловыя ўзнагароды.

Падбадзёраны такім поспехам, прадзюсар Уладзімір Максімкаў паабяцаў, што форум пройдзе і на наступны год, прычым у пашыраным фармаце — магчыма, нават міжнародным. Ці стане ён такім, будзе вядома толькі восенню — а пакуль што "КінаВарка-2" пачала прыём заявак на ўдзел у праекце. Дарэчы, сёлета "КінаВарка" выкарыстоўвае крыху змененую "рэцэптуру", у сэнсе, умовы: калі раней хранаметраж фільмаў абмяжоўваўся ўсяго 10 хвілінамі, то цяпер на ўдзел можна заяўляць кінастужкі працягласцю ад некалькіх секунд да 30 хвілін. Таксама форум не абмяжуецца ўласна конкурсам і цырымоніяй узнагароджання — летам ва ўнутраным дворыку Мінскага міжнароднага цэнтра імя Йаханеса Рау будуць праходзіць кінапаказы пад адкрытым небам: гледачам прапануюцца фільмы ўдзельнікаў форума, а таксама творы ўжо вядомых майстроў аўтарскага кіно.

Як падкрэсліваюць арганізатары, конкурсныя работы прымаюцца абсалютна ад усіх удзельнікаў без абмежавання ўзросту, полу, нацыянальнасці, адукацыі або сферы дзейнасці, без падзелу на пачаткоўцаў-аматараў і прафесіяналаў, без строгіх рамак жанру кіно. "КінаВарка" — перш за ўсё форум аўтарскага кіно, дзе ў кожным эпізодзе ўласнае нестандартнае бачанне, — мяркуе член журы конкурсу, рэжысёр і прадзюсар Уладзімір Максімкаў. — А каб атрымалася штосьці сапраўды новае і арыгінальнае, аўтар павінен быць крыху вар'ятам...".

Вар'яцкія ідэі і сцэнарыі прымаюцца па электроннай пошце kіnovarka@tut.by да 1 чэрвеня. Прыём гатовых работ будзе доўжыцца да 1 кастрычніка, а падвядзенне вынікаў запланаванае на снежань.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе мы глядзім кіно, і ўсе маем сваё меркаванне наконт убачанага — добра гэта было ці дрэнна, справіліся акцёры або правалілі задачу, і што трэба было зрабіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика