АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

16.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паркі Мінска адкрываюць сезон 17 красавіка. У гэты дзень свой 205-гадовы сезон адкрывае Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага. Яго наведвальнікаў чакае сюрпрыз: у гэтым годзе пачнуць працаваць два новыя атракцыёны — "Піражок" і "Аўтадром". Запрашае ў госці і Парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. Пачне работу па суботах і нядзелях танцавальная веранда з традыцыйнымі праграмамі для людзей сталага ўзросту і моладзі. На балансе УП "Гарадскія паркі Мінскзяленбуда" знаходзяцца чатыры сталічныя паркі — Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска.

Адзін чалавек загінуў і адзін знаходзіцца ў рэанімацыі ў выніку крушэння дэльтаплана ў Пружанскім раёне. Крушэнне мотадэльтаплана адбылося каля 11.00 паблізу вёскі Вялікія Яковічы падчас вучэбна-трэніровачнага палёту. Апарат належаў ТАА "Пружанскі авіяхімсэрвіс". Пры пасадцы лятальны апарат раптоўна ўпаў з вышыні прыкладна 80—100 м ад зямлі. Вядзецца праверка.

Расце колькасць няшчасных выпадкаў, звязаных са спальваннем сухой травы і смецця. Два з іх адбыліся ў Крупскім раёне. У в. Касенічы пры спальванні смецця на прысядзібным участку гаспадар-пенсіянер атрымаў апёкі 30 % цела. У в. Выдрэса мужчына атрымаў апёкі 60 % цела, спальваючы сухую траву. Абодва яны знаходзяцца ў рэанімацыі. У в. Дубовае ў Докшыцкім раёне пажылая жанчына апякла твар пры спробе патушыць пажар у хляве. Апошні загарэўся, калі гаспадыня выпальвала траву.

Ва Украіне прадметы раскошы будуць абкладацца дадатковымі падаткамі. З ініцыятывай прыняцця адпаведнага законапраекта выступіў кіраўнік урадавага камітэта па пытаннях эканамічнай палітыкі, віцэ-прэм'ер-міністр Сяргей Цігіпка. Перш за ўсё размова ідзе пра выплату дадатковых падаткаў пры пакупцы ўкраінскімі грамадзянамі самалётаў, верталётаў, яхтаў, дарагіх аўтамабіляў, элітнай нерухомасці і іншых прадметаў раскошы.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Упершыню ў свеце выйшаў порначасопіс для сляпых. Кніга канадкі Лізы Мэрфі ўтрымлівае не толькі тактыльны тэкст, але і аб'ёмныя малюнкі аголенай натуры. У кнізе 17 ілюстрацый, сярод якіх — "ідэальныя грудзі", "робат кахання" і г.д. Кошт выдання складае каля 230 долараў. "Сляпыя адкінутыя на ўзбочыну культуры, насычанай сэксуальнасцю", — лічыць аўтар. "150 фунтаў? Яны пазбавіліся зроку, але не мазгоў", — скептычна пракаментаваў выхад часопіса чытач таблоіда The Sun, які надрукаваў навіну.

Злачынец "выбіў" праз суд кампенсацыю ў 4,7 млн фунтаў стэрлінгаў. Такую суму ён атрымае ў якасці кампенсацыі. У 1997 г. Раян Сент-Джордж быў асуджаны на 4 месяцы турмы за крадзеж. Падчас знаходжання ў турме ён зваліўся з нараў і атрымаў сур'ёзную траўму галавы. Суд усклаў віну за інцыдэнт на міністэрства ўнутраных спраў краіны. Акрамя таго, медыцынская дапамога была аказаная пацярпеламу несвоечасова. Цяпер дзяржава павінна не толькі выплаціць пацярпеламу кампенсацыю, але і забяспечыць яму пажыццёвы догляд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паркі Мінска адкрываюць сезон 17 красавіка. У гэты дзень свой 205-гадовы сезон адкрывае Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага. Яго наведвальнікаў чакае сюрпрыз: у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика