Прагаласаваць цяпер можна і з пенсійным пасведчаннем. 21.by

Прагаласаваць цяпер можна і з пенсійным пасведчаннем

16.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пашпарт больш не будзе адзіным дакументам, які пацвярджае асобу грамадзяніна, пры галасаванні. Дакументамі, якія дадуць права галасавання на бліжэйшых выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, стануць ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы; службовае пасведчанне дзяржслужачага; пенсійнае пасведчанне; студэнцкі білет; даведка органаў унутраных спраў для грамадзян, якія згубілі пашпарт; від на жыхарства для жыхароў Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Адна з галоўных умоў — наяўнасць у такіх дакументах фотаздымка. Адпаведная пастанова днямі была прынятая на чарговым пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

— Гэтыя ўмовы распаўсюджваюцца на канкрэтную выбарчую кампанію, — зазначыла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. — Яны часовага дзеяння і датычацца толькі выбараў ў мясцовыя саветы дэпутатаў, якія адбудуцца 25 красавіка.     Статус міжнародных назіральнікаў атрымаюць дыпламаты Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, Міністэрства замежных спраў Беларусі распаўсюдзіла адпаведную ноту сярод пасольстваў, якая і стала адмысловым запрашэннем для тых дыпламатаў, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і хочуць назіраць за выбарамі. На акрэдытацыю дыпламатаў у якасці назіральнікаў ужо паступіла 24 заяўкі ад пасольстваў ЗША, Швецыі, Канады, Літвы, Славакіі, Польшчы, Кітая, Вялікабрытаніі і іншых краін. Акрэдытацыя пройдзе з 19 па 30 красавіка.

— Такая практыка паўтараецца ў нас ужо трэція выбары. Гэта паказчык адкрытасці нашай краіны для дыпламатычных місій, якія працуюць у Беларусі, — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Датэрмінова можна будзе прагаласаваць ужо 20 красавіка.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пашпарт больш не будзе адзіным дакументам, які пацвярджае асобу грамадзяніна, пры галасаванні. Дакументамі, якія дадуць права галасавання на бліжэйшых выбарах у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика