Козік прапаноўвае браць падатак з бяздзетных мужчын
28.04.2010 16:38
—
Новости Общества
|
У Беларусі для стымулявання нараджальнасці неабходна прымаць радыкальныя меры: увесці падатак з мужчын векам ад 25 да 40 гадоў, якія не маюць дзяцей.
З такой прапановай выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. «Калісьці такая практыка ўжо ўжывалася. Трэба да гэтага вярнуцца, ‑‑ лічыць лідэр ФПБ. — Гэта і папаўненне бюджэту, і своеасаблівы, дастаткова важкі стымул для тых прадстаўнікоў моцнага полу, якія сыходзяць ад свайго грамадзянскага абавязку. Пры гэтым, калі нараджаецца першае дзіця, падатак павінен быць зніжаны на 50%. Пры нараджэнні другога — падатак адмяняецца. Нарадзілася трэцяе — дзяржава вяртае ўвесь выплачанай раней падатак».Леанід Козік таксама падтрымлівае прапанову аб неабходнасці ўжо цяпер стымуляваць сем’і, якія рашыліся нарадзіць другое дзіця. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі для стымулявання нараджальнасці неабходна прымаць радыкальныя меры: увесці падатак з мужчын векам ад 25 да 40 гадоў, якія не маюць дзяцей. З такой... |
|