ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Азараў паставіў Цімашэнцы ў віну растрату 12 мільярдаў долараў

Кіраўнік урада Украіны Мікалай Азараў заявіў, што яго папярэдніца Юлія Цімашэнка, а таксама іншыя прадстаўнікі былога кіраўніцтва краіны павінны быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за карупцыю. Пра гэта паведамляе ІА "Украінскія навіны".

Азараў абвінаваціў тых, хто раней знаходзіўся ва ўладзе, у нямэтавым выдаткоўванні бюджэтных сродкаў. Па яго сцвярджэнні, Цімашэнка за кошт бюджэту незаконна фінансавала ўласную выбарчую кампанію. У цэлым, паводле слоў прэм'ера, дзеянні ранейшага ўрада прычынілі дзяржаве страт на 100 мільярдаў грыўняў (каля 12,4 мільярда долараў). Пасля змены ўлады ва Украіне новае кіраўніцтва рэспублікі, абвінаваціўшы Цімашэнку і яе каманду ў карупцыйных злачынствах, выказала гатоўнасць правесці расследаванне і давесці справу да суда. 22 красавіка прэзідэнт Віктар Януковіч паведаміў, што праваахоўныя органы расследуюць больш за 30 крымінальных спраў, звязаных з дзейнасцю ранейшага кабінета міністраў.

У Расіі зноў пройдзе "Дзень гневу"

Урад Масквы дазволіў арганізатарам акцыі "Дзень гневу" 1 мая правесці шэсце і мітынг у цэнтры сталіцы. Як паведаміў каардынатар руху "Левы фронт" Сяргей Удальцоў, раніцай у сераду ў мэрыі яму выдалі дакумент, у якім былі ўзгоднены ўмовы правядзення акцыі.

Паводле слоў Удальцова, планы арганізатараў былі задаволеныя ў поўным аб'ёме. У прыватнасці, сталічныя ўлады дазволілі апазіцыянерам правесці шэсце па Цвярскім бульвары і мітынг на Пушкінскім пляцы.

Раней апазіцыянер паведаміў, што першамайскі "Дзень гневу" будзе насіць непартыйны, агульнаграмадзянскі характар, і прыняць удзел у мітынгу і шэсці змогуць людзі самых розных палітычных поглядаў. Гэтым разам лозунгамі "Дня гневу" стануць наступныя патрабаванні: "Вярнуць выбары губернатараў!", "Адзінай Расіі" — не давяраем!", "Не — самаўпраўнасці міліцыі і пераследам актывістаў!", "Спыніць незаконнае будаўніцтва ў нашых дварах!", "Не — росту коштаў і тарыфаў!", "Адмяніць транспартны падатак!" і іншыя лозунгі, якія змяшчаюць крытыку палітыкі федэральных і сталічных уладаў. Нагадаем, што 20 сакавіка "Дзень гневу" прайшоў у 50 гарадах РФ. У Маскве ў акцыі ўзялі ўдзел каля 500 чалавек. Каля сотні актывістаў прарвалі міліцэйскі кардон і прайшлі па Страсным бульвары, скандзіруючы "Гэта наш горад!", "Пуціна-Лужкова ў адстаўку!" і "Далоў "Адзіную Расію!", піша grаnі.ru. Многія ўдзельнікі шэсця былі затрыманыя.

Кантралёр адстрэльваўся ад "зайцоў"

У Рызе кантралёр Роберт Акерманіс выкарыстаў агнястрэльную зброю ў канфлікце з безбілетнікамі.

Як распавёў сам кантралёр, увечары на вуліцы Гогаля на яго напалі безбілетнікі, узброеныя камянямі. Каб спыніць нападаючых, ён стрэліў з пісталета ў паветра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расіі зноў пройдзе "Дзень гневу" Урад Масквы дазволіў арганізатарам акцыі "Дзень гневу" 1 мая правесці шэсце і мітынг у цэнтры сталіцы. Як паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика