Справа для суда. 21.by

Справа для суда

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я, муж, двое нашых дзяцей і два мае браты прапісаныя і жывём у доме (агульная плошча 69 кв. м), які належыць свекрыві. Будуем трохпакаёўку ў ЖБК агульнай плошчай 77,6 кв. м з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. Якую плошчу ў новай кватэры па законе павінен крэдытаваць банк?

Н.К., Крупскі раён .

Крупскі раён .

Пры разглядзе гэтага пытання неабходна кіравацца палажэннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185 "Аб выдзяленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў".

У адпаведнасці з падпунктам 1.7 гэтага Указа нарміруемыя памеры агульнай плошчы жылога памяшкання для вызначэння велічыні льготнага крэдыту, якія прымаюцца ў разлік, ўстанаўліваюцца з улікам агульнай плошчы жылога памяшкання, якая знаходзіцца ва ўласнасці грамадзяніна і членаў яго сям'і ў населеным пункце па месцы іх пражывання (за выключэннем маладых і шматдзетных сямей, якія пражываюць сумесна з бацькамі ў жылым памяшканні, якое знаходзіцца ва ўласнасці бацькоў), а таксама жылога памяшкання, якое знаходзіцца ва ўласнасці і адчужана крэдытаатрымальнікам або членамі яго сям'і на працягу 3 гадоў да заключэння крэдытнага дагавора.

Вызначэнне канкрэтнай велічыні льготнага крэдыту ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва па ўзгадненні з адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк".

Паколькі гэтая сям'я не адносіцца да ліку маладых або шматдзетных, то згодна з пунктам 5 Інструкцыі аб парадку вызначэння велічыні льготнага крэдыту, зацверджанай пастановай Мінбудархітэктуры ад 27 жніўня 2003 г. № 14, велічыня такога крэдыту вылічваецца зыходзячы з памеру агульнай плошчы, якая падлягае льготнаму крэдытаванню, жылога памяшкання, якое будуецца (рэканструюецца) або набываецца, і вызначаецца як рознасць паміж нарміруемым памерам агульнай плошчы будучага жылля (у залежнасці ад колькасці членаў сям'і) і агульнай плошчы жылля, якое маецца. У выпадку, калі ў жылым памяшканні застаюцца пражываць члены сям'і, памер агульнай плошчы, якая падлягае льготнаму крэдытаванню, жылога памяшкання, якое будуецца, вызначаецца шляхам памяншэння нарміруемага памеру агульнай плошчы жылога памяшкання для вызначэння велічыні льготнага крэдыту на рознасць паміж агульнай плошчай жылога памяшкання, якое знаходзіцца ва ўласнасці, і агульнай плошчай з разліку 20 кв. метраў на кожнага, хто застаецца пражываць у жылым памяшканні.

Што датычыцца спрэчнага пытання аб прызнанні членамі сям'і ўласніка жылога памяшкання братоў заяўніцы, якія таксама застаюцца пражываць у доме разам з яго ўласнікам (маці мужа), то згодна з артыкулам 29 Жыллёвага кодэкса і артыкулам 59 Кодэкса аб шлюбе і сям'і, іншыя сваякі мужа і жонкі могуць быць прызнаныя ў судовым парадку членамі сям'і, калі яны пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я, муж, двое нашых дзяцей і два мае браты прапісаныя і жывём у доме (агульная плошча 69 кв. м), які належыць свекрыві. Будуем трохпакаёўку ў ЖБК агульнай плошчай 77,6 кв. м...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика