А ты пабачыў выставу плакатаў?. 21.by

А ты пабачыў выставу плакатаў?

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава ваенных плакатаў адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На ёй прадстаўлена каля 70 адзінак друкаваных арыгінальных плакатаў 1941-1945 гадоў франтавой, тылавой, акупацыйнай і партызанскай тэматыкі.

— Ужо ў першы дзень вайны перад Саюзам мастакоў СССР была пастаўленая задача накіраваць усе свае мастацкія сілы ў часопісна-сатырычную графіку і плакат. І першы плакат Вялікай Айчыннай вайны нарадзіўся да вечара першага дня вайны, — расказвае Галіна Паўлоўская, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-фондавай работы музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. — Яго аўтарамі былі мастакі Кукрыніксы. Гэты плакат у нас на выставе ёсць — ён называўся "Бязлітасна разграмім і знішчым ворага".

Галіна Уладзіміраўна таксама расказала, што на выставе прадстаўлены іншыя плакаты першых тыдняў вайны. Яны цікавыя тым, што ў іх вораг яшчэ паказаны сімвалічна і метафарычна — у вобразе тарантула, скарпіёна.

— Так паказаны вораг, бо яшчэ ніхто не ведаў, як ён выглядае. А вось далей на плакатах ужо ідуць выявы савецкіх герояў вайны, у тым ліку і нашых землякоў — напрыклад, генерала-маёра Даватара.

Ёсць у экспазіцыі і знакамітыя серыі плакатаў: "Баявы аловак", "Вокны ТАСС". Дарэчы, два плакаты з серыі "Вокны ТАСС" былі падараваныя непасрэдна мастакамі Кукрыніксамі. Усяго ж ў фондах музея гісторыі ВАВ і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца звыш 700 ваенных плакатаў.

На адкрыцці выставы супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі прэзентавалі яшчэ і новы дыск "Паклонімся вялікім тым гадам...":

— Фактычна гэта электронная бібліятэка пра Вялікую Айчынную вайну, гэта наша першая спроба ў такім накірунку, — расказаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі. — Такім чынам мы спрабуем зрабіць першакрыніцы больш даступнымі, і ў першую чаргу — для моладзі.

На дыску знаходзіцца больш за 12 тысяч бібліяграфічных запісаў пра выданні на тэму вайны, што выдаваліся з 1941 па 2010 гады, электронныя копіі 98 улётак і пяцідзесяці назваў газет-плакатаў, а таксама копіі насценгазет, рукапісных матэрыялаў, плакатаў, 17 песень пра вайну. Набыць дыск можна ў шапіку ў самой Нацыянальнай бібліятэкі за 26 тысяч 70 беларускіх рублёў. А наведаць выставу ваенных плакатаў можна да 12 мая (трэці паверх Нацыянальнай бібліятэкі, галерэя "Лабірынт").

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава ваенных плакатаў адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На ёй прадстаўлена каля 70 адзінак друкаваных арыгінальных плакатаў 1941-1945 гадоў франтавой,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика